Эротические рассказы

Мільярд удараў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
ся дарожная сумка, а на лоб быў насунуты пашарпаны стэтсанаўскі капялюш. Акрамя яго і яшчэ двух—трох пасажыраў, у вагоне займалі месцы скрозь цёмнаскурыя і яўна выхадцы не з гэтых мясцін. Дзеці іх, рознага ўзросту, з віскам і крыкамі нахабна блыталіся пад нагамі. Вакол знарок брыдкасловілі, нават жанчыны, іншасказальна даючы яму зразумець, хто тут гаспадары.

      Але малады чалавек не рэагаваў. Нават, меркаваў ён, калі б яны тут заняліся грумінгам ці пачалі мастурбіраваць – яму пляваць. Ён моўчкі глядзеў у вузкае расчыненае акно, за якім, змяняючыся, праплывалі пустынныя, выпаленыя сонцам краявіды з рэдкімі, убогімі пасёлкамі, і думаў пра сваё.

* * *

      Стаяла адчувальная ліпеньская спёка. Слупок тэрмометра часам перавальваў за адзнаку сорак градусаў па Цэльсію ў цені. Шмат людзей, у большасці сталых гадоў, раптоўна паміралі ў гэтыя дні ў сваіх кватэрах-клетках, не абсталяваных кандыцыянерамі, у ліфтах, на вуліцах, ля крам, у іншых, часам не падыходзячых для такога, месцах. Дэфіцыт энергарэсурсаў у Мегаполісе толькі паглыбляў неспрыяльную сітуацыю; урэшце мала хто на гэта наракаў – пасля Катастрофы і такое існаванне лічылася амаль прымальным: на некалькі гадзін у суткі ўключалася святло, збольшага нават хадзілі аўто, працавалі крамы і выходзіла некалькі газет.

      Сышчык КрымПа па імені Следак, з націскам на першы склад, але якога ўсе калегі і знаёмыя называлі Слядак (на слэнгу і азначае – следчы), выехаў з адмысловым заданнем у Паселішча. Ускосная прычына, з якой ён адправіўся ў далёкі шлях, была дастаткова кур'ёзнай, з дамешкам не зусім здаровай сенсацыйнасці, але цалкам падыходзячай для яго прыкрыцця.

      Мясцовы апантаны на мянушку Імбэцыл, а Слядак адразу вызначыў для сябе, што «паганяла», магчыма, поўнасцю супадае з рэчаіснасцю, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, што адпавядала ступені яго палавога выспявання, пачаў паводзіць сябе неадекватна. Прастымуляваўшы эрэкцыю, ён эякуліраваў у прабірку, а потым разам з двума—трыма непаўналетнімі лавілі якую дзеўку ці жанчыну, валілі яе на зямлю, распраналі і спрабавалі здзейсніць штучнае асемяненне – выліць у яе эякулят.

      Участковы паліцыянт у чарговай справаздачы пра злачынствы, якія рэгулярна скіроўваў ва Упраўленне ў Мегаполіс, паведаміў і пра гэта, просячы ў адказ класіфікацыі такога ўчынку і свайго рэагавання, але яму адказалі не зусім дакладна, параіўшы змясціць вар'ята ў ізалятар, а пасля хоць бы і афармляць на прымусовую лабатамію, што ў апошні час даўно ўжо не выконвалася. Потым, пэўна, пасмяяўшыся, на рапарт участковага проста забыліся, але ў зоне Паселішча, як і паўсюль, сярод вялікай колькасці забойстваў адзін за другім адбыліся два не зусім ардынарныя смяротныя выпадкі з прыкметамі гвалту, якія рэхам адгукнуліся і ў Мегаполісе. Сюды з гэтай прычыны, а яна і была асноўнай, і выехаў сышчык Слядак. Смяротныя выпадкі ніякага дачынення да Імбэцыла не мелі, у іх было шмат загадкавага, адбыліся яны на возеры ля Паселішча, і Слядак павінен быў у сціслыя тэрміны высветліць абставіны і разблытаць справы, аб'яднаныя ў крымінальным Упраўленні ў адну. Фармальна, для прыкрыцця, ён прыбыў па заяве на Імбэцыла. Ва Упраўленні нічога супраць не мелі, хіба што ўвялі ў курс справы мясцовага ўчастковага.

      Слядак быў русавалосы, са светлымі вачыма, высакарослы трыццацігадовы мужчына, без прыкмет атлусцення і валасатасці на целе. Вынік этнічна блізкага шлюбу – бацька яго, жмудзін, паходзіў з Балтыі, а маці з беларускай сям'і – ён даволі змушана ўпісваўся ў стракатае навакольнае асяроддзе, у якім белае насельніцтва, нават у глыбокай правінцыі, было ўжо ў значнай і пагражальнай меншасці.

      Урэшце ён праціснуўся да выхаду і пакінуў вагон. Мінуўшы абшарпаны будынак станцыі, ён рушыў у напрамку да шэрых адна і рэдка двухпавярховых будынкаў – гэта і было Паселішча.

      Участковы ўжо чакаў яго. Слядак ведаў яго мянушку, дадзеную мясцовымі – Шэрыф. Шэрыф аказаўся налітым сілай каржакаватым мангалоідам, распісаным на бачных участках цела, акрамя твару, шматлікімі «тату».

      «Так, – сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. – Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі, каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, тых, хто сумленна працуе меншае, і яны ўжо не могуць абараніць сябе».

      Слядак уважліва агледзеў яго і выпер лоб насоўкай – было па-ранейшаму нязвыкла горача.

      «Прызначце каго з тутэйшых самі», – параіў ён.

      «Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне».

      «Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна», – сказаў Слядак.

      Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. З далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.

      «Я тут агледжуся, – пасля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, – пажыву пару—тройку дзён. А пакуль мне трэба дзесьці спыніцца. Нашы нескладаныя справы пачнём вырашаць ужо заўтра».

      Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку.

      «Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, – урэшце сказаў ён. – Той жыве адзін, праўда,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика