Эротические рассказы

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
равільныя высновы і даводзіцца разбураць цэлую гронку тых крышталяў.

Стэндаль, «Каханне»

      Надыходзіла ўжо лета, а разам з гэтым спрыяльным часам набягаў і не вельмі прыемны – апошняя перад дзяржэкзаменамі сесія. У скверах зелянелі дрэвы, на вуліцы сталіцы з раніцы прывозілі вялізныя бочкі з танным белым сухім віном, якое можна было ўжываць замест надакучлівага хлебнага квасу, у пракураных пакоях інтэрната ўрэшце адчынялі ўдзень вокны, а ў самым цэнтры горада к вечару аднойчы проста пад адкрытым небам усталявалі падмосткі і зацікаўленым мінакам і звычайным разявакам паставілі «Медэю».

      Менавіта ў гэтыя неспакойныя дні студэнт на прозвішча Ігнат Мазур раптам адчуў у сабе непрадказальную трывожную стомленасць. Па звычцы іншым разам спыніцца і ўсё прааналізаваць ён пачаў дакопвацца да прычыны. Тая агульная прычына, як аказалася, складалася з некалькіх.

      Па-першае. Існавалі прадметы, якія ён з незразумелых заганаў розуму не ўспрымаў і не ў стане быў без цяжкасцяў здаць: гістарычны матэрыялізм, палітэканомія, гісторыя партыі і бальшавісцкага друку і некаторыя іншыя з гэтага ж мутнага шэрагу. Справа была не толькі ў тым, што ён быў да іх у лепшых выпадках ціха раўнадушны, а звычайна – ненавідзеў да ванітаў. Магчыма, тут усплывалі гены бацькі, закатаванага нкусаўцамі ў Карлазе, а можа, проста пачуццё нармальнага маладога студэнта гуманітарнага складу, які за ўсім гэтым адчуваў неасэнсаваную, падсвядомую да яго варожасць, мёртванароджанасць і пустату тых штучна выдуманых навук, хто ведае.

      Па-другое. Ён заблытаўся ў жанчынах.

      Трэцяя прычына, якая выцякала з другой, усплыла пазней і з усімі ад таго наступствамі.

      Жанчын, а дакладней дзяўчат, спачатку было двое. З Аняй Балтас, даўняй сяброўкай, студэнт Ігнат Мазур сустракаўся больш як два гады. Яна вучылася ў педінстытуце, прыехала ў сталіцу з заходняй вобласці краіны і знешне ўяўляла з сябе тыповую ліцвінку, якую іншым разам выяўляюць на каляндарыках, – высокая, прыгожая бландзінка спартыўнага целаскладу, з тонкімі і пародзістымі рысамі твару. Студэнт Ігнат Мазур упершыню ўбачыў яе ў нейкай харчовай крамцы побач з інтэранатам, а потым выпадкова сустрэў зноў, і так усё пачалося. Яму быццам пашанцавала, бо ў дзяўчыны на той час нікога не было. Яе старэйшая сястра, якая заканчвала медінстытут і ўжо заручаная з трыццаціпяцігадовым забяспечаным чыноўнікам, не адабрала іх сустрэч. Яна лічыла студэнта Ігната Мазура няздольным сямейнікам з прычыны беднасці і таго, што да дыплома, і тым больш удалага размеркавання, яму яшчэ было далёка.

      Між тым, дзякуючы дзядзьку Барысу, роднаму брату маці, які меў сяброў у сталіцы (разам ваявалі), ён перавёўся з філфака на факультэт журналістыкі, што палічыў неверагоднай удачай. Пэўна, гэта было апошняе, што зрабіў для яго дзядзька Барыс, бо нечакана былы франтавік памёр у свае шэсцьдзесят год ад сардэчнага прыступу.

      Так Ігнат Мазур апынуўся на незнаёмым дасюль курсе факультэта. На ім вучыліліся скарочана – чатыры гады, і ён мусіў здаваць некаторыя дадатковыя залікі і экзамены самастойна. Апекаваць навічка ўзялася Юля Маракова, крымчанка, якая даволі дзіўным, на яго погляд, чынам паступіла ў беларускі ўніверсітэт, бо не ведала мовы. Урэшце, не адна яна. Былі студэнты з Расіі, Малдавіі, Украіны, нават з Грузіі – таксама рускамоўныя. У Юлі Мараковай аказалася, як яна яму пазней прызналася, падтрымка. Яе цётка працавала выкладчыцай на кафедры англійскай мовы. Невысокая, хударлявая, нягледзячы на ўмовы жыцця ў інтэрнаце, заўсёды з густам апранутая, з ледзь прыкметнай усмешкай у кутках вуснаў, яна выклікала ў яго сімпатыю, і калі хто-небудзь збоку спытаў бы студэнта Ігната Мазура, ці кахае ён цяпер гэтую дзяўчыну, то, пэўна, атрымаў бы станоўчы адказ. Хоць ён і не аб’явіў бы гэтага ўголас: быў даволі стрыманы ў выказванні сваіх пачуццяў і думак.

      Юля Маракова шчыльна прынялася за абранніка. Нават, як ён даведаўся пазней, аб’явіла дзяўчатам з курса, што навічок Ігнат Мазур адгэтуль – яе хлопец. Дасціпная, разумная крымчанка з Севастопаля, з дамескам габрэйскай крыві, яна карысталася аўтарытэтам сярод аднакурсніц, і на Ігната Мазура ніхто з апошніх так і не спакусіўся. Урэшце ў заўсёды прагматычным свеце ён пакуль што аніякай асаблівай каштоўнасці не ўяўляў, пра што ведаў і сам.

      Варта адразу адзначыць, што курс быў неаднародны, несяброўскі. Многія студэнты – слабападрыхтаваныя, з заніжаным інтэлектам, як кажуць, ад зямлі, але яны бралі хітрасцю, выкрутлівасцю і ўседлівасцю. Некаторыя адслужылі армію, былі сярод іх і партыйныя.

      Высокі, пад сто дзевяноста, спартыўнага целаскладу, начытаны Ігнат Мазур, магчыма, неяк і вылучаўся сярод аднакурснікаў. Вось толькі калі мець на ўвазе класічны выраз «бедны студэнт» – то ён належаў якраз да такіх. Падтрымкі ад маці амаль не было, нават ложку ў інтэрнаце яму спачатку не знайшлося, і ён начаваў у выпадковых месцах: у асноўным у інтэрнаце, дзе пражывала Аня Балтас. Па вечарах іншым разам гуляў з ёй там у пінг-понг. Стол для малога тэнісу стаяў у нішы на адным з паверхаў. Часам стол прыбіралі і арганізоўваліся танцы. Потым абодва прасіліся ў каменданта пазычыць ключ ад пустога пакойчыка – такі пакойчык заўсёды знаходзіўся, як ён ведаў, у любым інтэрнаце. Каменданту, адносна маладому былому міліцыянту,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика