Эротические рассказы

Ордэн Прамяністых. Зміцер ДзядзенкаЧитать онлайн книгу.

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка


Скачать книгу
p>Пастаяўшы пару хвілін моўчкі, ён крадком вызірнуў за дзверы на вуліцу: там па-ранейшаму было сонечна і ціха. Некалькі галубоў хіжа расцягвалі на кавалачкі лусту хлеба, абок іх мітусіліся вераб’і, пільнуючы сваю долю здабычы. Больш на вуліцы не было ні душы – ні чалавека, ні сабакі.

      Рукой у замшавай пальчатцы мужчына задуменна пагладзіў сабе шчаку, задаволена пасміхнуўся. Асцярожна ступаючы, ён падняўся па высокіх лесвічных пралётах на трэці паверх і спыніўся на пляцоўцы, на якую выходзілі дзверы трох кватэр. Быццам вагаючыся, мужчына агледзеў усе іх, а потым рашуча падышоў да сярэдніх дзвярэй і пакруціў ручку званка тры разы. У глыбіні кватэры штосьці меладычна бомкнула, і ўсё зноў сціхла.

      Нарэшце за дзвярыма нехта зашумеў, замок шчоўкнуў, і дзверы прыадчыніліся на шырыню ланцужка. У шчыліне з’явіўся немалады мужчынскі твар: акуратная барада-эспаньёлка і старамоднае пенснэ на носе сведчылі, што іх гаспадар належыць, хутчэй за ўсё, яшчэ да дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі. Магчыма, так выглядаў бы доктар Чэхаў, калі б яму ўдалося пражыць гадоў на дваццаць больш і пабачыць на свае вочы страшную імперыялістычную вайну, а потым рэвалюцыю і яшчэ страшнейшую вайну, якая прыйшла следам за пераменай улады…

      Пабачыўшы госця, гаспадар прыязна заўсміхаўся. Яго высокі голас набрыняў радасцю:

      – А вось і вы! Мы ўжо чакаем! Толькі вас, толькі вас бракавала…

      Ён адчапіў ланцужок і шырока расчыніў дзверы, прыветна запрашаючы госця.

      Той зайшоў і спыніўся, чакаючы, каб гаспадар зачыніў дзверы. Пасля гэтага госць склаў рукі ў сябе на грудзях крыж-накрыж: пальцы левай рукі дакраналіся правага пляча, пальцы правай рукі – левага. Ён цырымонна пакланіўся гаспадару, па-ранейшаму не гаворачы ні слова.

      Гаспадар таксама пакланіўся, хаця ён свае рукі проста склаў на жываце – адну паўзверх другой. Потым гаспадар прагаварыў з цёплай усмешкай:

      – Заходзьце, рыцар! Ордэн Прамяністых рады вітаць вас…

      Гаспадар расхінуў дзверы ў пакой, пасярод якога стаяў круглы стол. Вакол яго сядзелі людзі, на самім стале не ляжала нічога, акрамя крыжа і белай ружы.

      1927, кастрычнік

      Андрэй Камар завярнуў за рог дома: каб трапіць у пад’езд, трэ было прайсці праз шырокі двор з клёнамі, якія кастрычнік ужо шчодра размаляваў вохрыстымі і барвовымі колерамі. Хто-ніхто з навакольных мог падумаць, што і самога Андрэя восень пазначыла сваім нязмыўным колерам, прайшоўшыся пэндзлем з рудой фарбай па яго галаве.

      Ён націснуў гузік званка каля кватэрных дзвярэй, і той неяк няўпэўнена, разгублена дзынкнуў. Малады чалавек пачакаў і пазваніў яшчэ раз – цяпер ужо больш настойліва заяўляючы пра свой прыход. Але кватэра па-ранейшаму не хацела яму адкрыцца, быццам капрызная дзяўчына, якой не спадабаўся настойлівы залётнік з ягонымі надакучлівымі спробамі пазнаёміцца на вуліцы.

      На крыху наіўным твары маладога чалавека праступіла ніякаватасць. У разгубленасці Андрэй ускудлаціў левай рукой задзірыстыя рудыя віхры, а правай у адчаі тузануў дзвярную ручку – і дзверы падаліся, быццам толькі і чакалі смялейшых дзеянняў з яго боку.

      Не замкнёна.

      Хлопец зрабіў крок у цемру калідора і прыпыніўся.

      Ціша. Напружаная, мёртвая ціша.

      Андрэй зрабіў яшчэ крок, маснічыны пад ім тоненька застагналі, нібы пацыент у крэсле зубнога лекара.

      – Ёсць хто дома? – пытанне з цяжкасцю прадралася праз нечакана перасохлае горла.

      Кватэра адказала той жа самай даўкай цішай.

      Госць прайшоў па калідоры да светлага прастакутніка дзвярэй, што вялі ў кабінет, і, пагрукаўшыся, штурхануў іх.

      Ён ужо неаднаразова бываў у гэтым пакоі, ведаў, што гаспадар, Грацыян Пашкоўскі, бавіў тут большую частку дня.

      – Ведаеце, Андрэй, – казаў немалады гаспадар, уздымаючы бровы, ад чаго адразу станавіўся падобным да здзіўленага сыча, – у мяне засталося не так шмат часу, а працы чамусьці не становіцца менш. Трэба паспець як мага больш…

      І зараз гаспадар быў тут, у кабінеце. Андрэй пабачыў у фатэлі яго фігуру – Пашкоўскі, верагодна, задрамаў за працай: яго галава адкінулася назад, на спінку фатэля, таму на госця глядзела бездапаможная лысіна. Рукі мужчыны расслаблена звешваліся з білцаў, левае рукаво халата, відаць, зачапілася і нязграбна закасалася, агаляючы немаладую руку з дагледжанымі пальцамі.

      «Стаміўся», – зразумеў Камар і хацеў ціхенька выйсці, пакінуўшы гаспадара ў спакоі. Аднак яму стала надзвычай цікава, што за праца так знясіліла Пашкоўскага. Яго вабілі паперы, якія ляжалі на стале перад гаспадаром.

      На дыбачках малады чалавек падышоў да фатэля і зірнуў з-за пляча мужчыны, які працягваў нерухома сядзець. Машынальна Андрэй спярша кінуў позірк на самога гаспадара, каб упэўніцца, што той не прачынаецца.

      Пабачанае нібыта заваражыла яго, прыкула погляд да адной кропкі.

      Пашкоўскі быў мёртвы.

      Яго галава была адкінутая на спінку. Твар ссінеў, а з грудзей тырчалі тронкі нажа, быццам прымацоўваючы цела да фатэля.

      Абазнаны спецыяліст


Скачать книгу
Яндекс.Метрика