Пяшчынкі шчасця. Канстанцін ШанцаўЧитать онлайн книгу.
>
Дзень першы
Ён расплюшчыў вочы і ўбычыў неба. Ярка-блакітнае, з плывучымі па ім лёгкімі воблакамі.
– Прыгожа, – падумаў ён, і гэтая думка рэзкім болем аддалася ў яго галаве.
– Такое пачуццё, што я ўчора піў. І вельмі шмат…
Над ім праляцела некалькі крумкачоў. Незвычайна вялікія птушкі прымусілі яго трохі напружыцца.
– Хм, а чаму я не дома? І дзе я?
Усе гэтыя думкі клубком закруціліся ў яго галаве, з-за чаго ў страўніку, здавалась, з’явілась новая форма жыцця. Неяк прыпадняўшыся, ён злёгку аслупянеў. Наваколлі яму вызначана не былі знаёмыя.
– Піў! Сапраўды! Гэта ж трэба так было кудысьці заблукаць…
Тут яго погляд зачапіўся за чалавека, які ляжаў у кустах метрах у дзесяці ад яго.
– Ой, як дрэнна ляжыць. Калі небараку пачне ірваць, то ён можа і захлынуцца.
Ад гэтых думак яго самога ледзь не вырвала, але ён прымусіў сябе ісці да ляжачага чалавека. Хістаючыся з боку ў бок, ён набліжаўся да чалавека.
– Гэй, дружа! Уставай! Лежачы на халоднай зямлі здароўю можна нашкодзіць!
З гэтымі словамі ён пастараўся перавярнуць чалавека.
– Давай, уставай! Так і застудзіцца…
Не дамовіўшы фразу, ён у жаху адштурхнуў чалавека. Дакладней, цела чалавека. Тое, што са здароўем у таго ўжо не будзе праблем, казалі рана на яго грудзі і акуратная дзірка ў ілбе.
– Блін, як у кіно. Звычайна там заўсёды адна дзірка і пасярэдзіне ілба, – неяк ужо адцягнена, нібы ў сне, падумаў ён.
Секунд трыццаць ён стаяў і глядзеў на цела.
– Трэба кудысьці патэлефанаваць, паведаміць… Ага, але куды і чым? Можа ў небаракі ў кішэні тэлефон ёсць.
Абыскаўшы цела, ён сеў проста на зямлю і пачаў разглядаць тое, што знайшоў. Пісталет, жменя патронаў, аптэчка, брудны бінт, бутэлечка з настойкай ёду, чэрствы сухар і незразумелага роду прадмет. Гэты прадмет зацікавіў яго больш чым пісталет, хоць зброю ён бачыў толькі ў кіно ды ў пнеўматычных цірах страляў пару разоў. Прадмет быў падобны на тэлефон, але нейкай асаблівай канструкцыі: па баках узмоцнены ахоўнымі накладкамі, даволі трывалы на выгляд.
– Хм, відавочна не вузкаглазымі рабіўся… Што ж гэта за штука такая?
Тыкнуўшы з цікаўнасьці пальцам у экран, ён з задавальненнем адзначыў, што апарат працуе, бо ўключылася падсвятленне.
З«явіўся надпіс: Жека Шумілаў.
– Напэўна, уладальнік, – падумаў ён.
– Загінуў. Лакацыя «Бурштын». Агнястрэльнае: грудзь, галава.
– Дакладна, уладальнік, – нават неяк узрадаваўся ён, – вось жа і раны на грудзі, і на ілбе. Агнястрэльныя. Толькі што такое лакацыя «Бурштын»? Піянерлагер, ці што?
– Добра, трэба яксьці выбірацца адсюль. Трэба знайсці людзей. Жывых…
Падняўшыся, ён выключыў прыбор і стаў распіхваць па кішэнях знойдзеныя прадметы. І толькі цяпер ён зразумеў, што ў яго кішэнях няма нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай. А калі ён патроны паклаў у кішэню штаноў, то выявіў, што нават гузік знік. Зрэшты, ужо без здзіўлення, ён выявіў, прапажу гузікаў і на куртцы.
– Добра, потым абдумаю гэта…
Агледзеўшыся па баках, ён убачыў на гарызонце пабудовы, якія аддалена нагадвалі карпусы вялізнага завода, якія стаялі на ўзгорку, а перад імі ў нізіне стаяла дзіўнага выгляду пабудова, якая нагадвала нейкае ўмацаванне з фантастычных фільмаў. Каля яе праходжаліся некалькі чалавек.
– О! Людзі! Жывыя… праўда, здаецца, усе са зброяй, але і ў мяне таксама ёсць пісталет. Хоць ваяка з мяне яшчэ той…
З гэтымі думкамі ён ішоў у бок пабудовы, пераступаючы невялікія лужыны і абыходзячы тыя, якія пабольш. Крыху не адгадаўшы з адлегласцю, яму патрэбілася зрабіць невялікі крук, бо паблізу аказалася, што пабудова абнесена плотам з трывалых сталёвых дубцоў, праціснуцца праз якія было немагчыма. Людзі, якія ахоўвалі пабудову, з цікавасцю назіралі за ім. Тое, што гэта ахоўнікі, ён нават не сумняваўся.
– Добра, хоць не страляюць, – падумаў ён.
Падышоўшы да брамы, ён убачыў акуратную чорную дзірку ствала, накіраванага ў яго бок.
– Ты хто такі? – спытаў яго ўладальнік гэтага ствала.
– Я… гэта… Н-н-не п-памятаю… – заікаючыся сказаў ён.
– Дзіўны ты нейкі, хоць і не падобны на зомбака.
– На каго?
– На… а зрэшты, ідзі ў бункер. Там навукоўцы. Можа ты ім спатрэбішся. У якасьці ўзору, ха-ха-ха, – засмяяўся ахоўнік.
– Н-н-ну, і ж-жарты ў вас, – працягваючы заікацца, ён падаўся назад.
– Так, добра. Жартую я, ідзі да навукоўцаў. Яны любяць такія загадкі. Вось толькі ствол прыйдзецца здаць.
– Каго?
– Ствол! Пісталет і патроны да яго, зразумеў?
– А-а-а! На, трымай.
– Падыдзеш да дзвярэй, націсьні кнопку выкліку,