Эротические рассказы

Планета ў падарунак. Людмила РублевскаяЧитать онлайн книгу.

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская


Скачать книгу
яе паставіць…

      – Чакайце. Пакінем вас. Вернемся да кватэры. Тэлевізар у кутку – усё зразумела: каб можна было ляжаць на канапе! Вельмі зручна. Ляжыш і глядзіш! Не трэба ляжаць, гэта засмоктвае. Трэба стварыць нязручнасць. Значыцца, пераставіць яго вось сюды… – І ён пацягнуў тумбу з тэлевізарам.

      «Раскладны стол-кніга. Яму тут не месца!» – далятала да яе. І стол «ехаў» да супрацьлеглай сцяны. «Кветкі, гваздзікі… як пяць алавяных салдацікаў напагатове! Ды не трэба іх разам! Тры пакінем тут, а па адным вось сюды, у гэтую шкляначку і збаночак!» Ён яшчэ нешта перасоўваў, перацягваў, перастаўляў… Пакой на вачах змяняўся, быў і не. Нарэшце ён спыніўся, выцер лоб рукою.

      – У мяне ўсё! Кава гатова?

      Яны пілі каву на кухні, так хацелася яму, там больш цяпла. Яна сказала, што не хоча, каб усе размовы круціліся толькі вакол яе, ну а што ж ён?! Ёй гэта цікава.

      – Я? Я… нічога! З дзяцінства малюю. Тое-сёе выстаўляў, але гэта так… не Эль Грэка! Цяпер у вёсцы. Старшыня знаёмы работу прапанаваў. За тры кавалкі стэнды розныя і залу ў Доме культуры трэба аздобіць. На тры сцяны – палотны! Я, вядома, пагадзіўся і амаль усё выканаў. Прыгожа. А вось тры кавалкі адразу ж вырашыў аддаць на вяндлярню. Для калгаса і працоўнага сялянства. Пачнуць біць вепручкоў сваіх, хай вэндзяць каўбасы. Хм-м, не хоча вяндлярні старшыня, у яго іншыя думкі. А як жа харч для насельніцтва?! Колькі можна вяскоўцу ў горад па каўбасу ездзіць? Га-а?

      Яна падлівала каву. Вяндлярня… Каўбасы… Ён, аказваецца, малюе з дзяцінства. Ёй шкада было сукенкі, заціснутай дзверцамі, і муляў вочы тэлевізар. Вядома, не на сваім месцы! Гэта раздражняла. Ён дакрануўся да рукі.

      – Вы паслухайце. Нядаўна іду на бульбу разам з вясковымі жанчынамі. Мерзнуць цётачкі, рукі стынуць, усе навіны з раніцы перагавораны, ад якіх толькі адна нервовасць! І ініцыятывы ніякай! Назаўтра я ім плакат прынёс. Ноч маляваў. Дыні, бананы, апельсіны, вінаград, ананасы… «Вось гэта, кажу, ананас. Ён расце ў Афрыцы. А ў нас свая Афрыка і свой ананас. Гэта, кажу, бульба наша. Дык давайце і ставіцца да яе, як да ананасаў!» Я вас, пэўна, натаміў… Кава выпіта?

      – Ды не, ёсць яшчэ. Наліць?

      – Дзякую, дастаткова.

      Яна сабрала кубачкі на маленькі паднос. Паставіла на яго і кававарку.

      – Гэта пасля памыецца, а зараз, можа, тэлевізар? – Неяк па-новаму паглядзела на яго, і ў голасе чулася нечаканая для самой цеплыня.

      Ён пасміхнуўся.

      – Хм-м, тэлевізар? А навошта вы сказалі: «Пасля памыецца?» Не… Жанчына павінна сказаць мужчыну іншае. І ведаеце што?

      – Што? – Яна насцярожылася.

      – Кава! Застаецца кава ў кававарцы. Можа, хай пастаіць да заўтра? Гэта для… дамавіка. І ўсё! І ў мяне няма адчування, што адзінота засмактала вас да «пасля памыецца»… Абыякавасць пры адзіноце – страшная рэч! Ну а наконт дамавіка… Вы, наколькі я разумею, тут… нядаўна. Яго ўзялі з сабою?

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «Литрес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив


Скачать книгу
Яндекс.Метрика