Эротические рассказы

Тэатр шчасьлівых дзяцей. Ольгерд БахаревичЧитать онлайн книгу.

Тэатр шчасьлівых дзяцей - Ольгерд Бахаревич


Скачать книгу
аў гучным голасам Анцік. Мне ажно сорамна за яго зрабілася.

      «Што? Нудна? Вам?»

      Кабінет Кабінетавіч і праўда быў зьдзіўлены. І трошкі пакрыўджаны. Быццам глядзець на зачыненыя дзьверы ягонага кабінета было найлепшай забавай, якую можна сабе ўявіць.

      «Так, нудна, – сказала Юля, выпаўзаючы з-пад канапы. – Нам нудна, і сумна, і нецікава, а яшчэ маркотна і тужліва. І яшчэ… І яшчэ журботна, вось».

      Трымаючыся за ручку дзьвярэй, Кабінет Кабінетавіч разгублена абвёў нас вачыма. Спачатку мяне, потым Анціка, а потым Юлю. Аднак на Юлю чамусьці ён паглядзеў больш разгублена.

      «Але ў вас ёсьць гэтыя вашы… – Кабінет Кабінетавіч задумаўся. – Гаджэты. Пляншэты. Тэлефоны. Кампутарныя гульні. Цацкі. Мульцікі. Вы можаце сядзець за імі хоць да ночы. Я вам дазваляю. Рабіце ўсё што заўгодна, дзеці. Толькі не шуміце так. Галава ад вас баліць. А ў мяне яшчэ столькі працы».

      І ён зноў павярнуўся, каб сысьці ў свой цёмны кабінет, пасярод якога сьвяціўся экран ноўтбука.

      «А вось чаму, калі крычыш, у дарослых баліць галава?» – спытала Юля і чхнула. Нос у яе быў брудны, а на каленях чарнелі плямы ад пылу.

      Кабінет Кабінетавіч агаломшана спыніўся на парозе і абярнуўся.

      «Чаму? Як гэта чаму?»

      «Ну вось чаму калі мы крычым, у вас галава пачынае менавіта балець? Чаму яна не пачынае, напрыклад, дыміцца? Ці падскокваць, як мяч?» – Юля заматляла галавой, быццам ненармальная, каб паказаць, як галава можа падскокваць на шыі. А потым падышла да Кабінета Кабінетавіча і паглядзела на яго зьнізу ўверх так, што ён ажно пабляднеў ад страху.

      «Ну… – сказаў Кабінет Кабінетавіч і пацёр сабе нос. – Таму што. Таму што дзіцячыя галасы – гэта моцныя раздражняльнікі. Асабліва дзявочыя. У дзяўчат яны такія высокія, што нэрвовая сыстэма…»

      «Ясна. Мы вас раздражняем, – сказаў я. – Прабачце».

      «… такія высокія, што нэрвовая сыстэма чалавека мусіць на іх адгукацца, – сказаў Кабінет Кабінетавіч, прапусьціўшы мае словы міма сваіх кабінетных вушэй. – Калі я чую вашыя крыкі, я пачынаю пра іх думаць. Толькі пра іх. І не магу засяродзіцца на сваёй працы. Я ні на чым больш не магу засяродзіцца. Разумееце, дзеці?»

      «Не!» – сказалі мы хорам, хоць нам усё, абсалютна ўсё было зразумела. Атрымалася так голасна, што Кабінет Кабінетавіч ажно скрывіўся.

      «Вось у мяне, напрыклад, калі нехта крычыць, пачынае балець палец, – сказала Юля. – На назе. Вось гэты».

      І яна пачала здымаць шкарпэтку. Шкарпэтка не здымалася, і тады Юля задрала нагу і ўчапілася ў яе зубамі. Мне было за яе так сорамна, што я пачаў вырываць шкарпэтку ў яе з рота.

      «А ў мяне, калі нехта крычыць, пачынае балець зуб, – сказаў Анцік. – Толькі яго ўжо вырвалі».

      І ён падышоў да Кабінетыча, стаў перад ім на табурэтку і раскрыў рот так шырока, быццам сядзеў у зубнога. Кабінет Кабінетавіч толькі адхіснуўся і закрыў вочы рукамі.

      А я нічога не сказаў. У мяне нічога не балела, таму што мае бацькі ніколі не крычалі. Ні на мяне, ні адно на аднаго.

      «Карацей, займіцеся сваімі гульнямі і каб больш я ня чуў ніякага ляманту», – сказаў Кабінет Кабінетавіч, схаваўся ў сваім цёмным кабінэце і зачыніў за сабой дзьверы.

      Мы чулі, як ён, крэкчучы, зноў усаджваецца за свой кампутар. За вокнамі было ўжо зусім цёмна. Але не настолькі, каб ісьці спаць. Мы селі на канапу, усе трое, і паклалі ногі на журнальны столік. І пачалі варушыць пальцамі. І чамусьці ў нас гэта так гучна атрымлівалася, што падалося, зараз Кабінет Кабінетавіч зноў выскачыць са свайго пакоя.

      «Давайце і праўда будзем цішэй, – прапанаваў я. – Мне яго неяк шкада».

      «Каго? Кабінетавіча?» – спытаў Анцік.

      «Ну так».

      «Гэта таму што ў яго баліць галава, – сказаў Анцік. – Вось калі б у яго, напрыклад, балеў пуп, ніхто б і не заўважыў. І ён сам быў бы спакайнейшы».

      «А давайце пагуляем у цішыню», – сказала Юля.

      Яна надзьмулася і пачала маўчаць.

      І вось мы маўчалі, маўчалі, маўчалі… Але хутка Юля ня вытрымала і як пырсьне сьлінай – проста на Анціка. Я таксама ня вытрымаў і зарагатаў, Юля за мной, а потым і Анцік ажно завыў ад сьмеху, як паранены воўк. З пакоя, дзе сядзеў Кабінет Кабінетавіч, пачулася пагрозьлівае рыпеньне. Я заціснуў Анціку рот, а Юля зноў папаўзла пад канапу, каб там удосталь насьмяяцца.

      «А твае бацькі калі вернуцца?» – спытаў Анцік, аддыхаўшыся, калі я прыбраў руку.

      «Толькі заўтра ўвечары, – сказаў я. – Яны паехалі за горад, на лецішча да мамінага шэфа. Але там сабакі, а ў мяне на іх алергія».

      «А Кабінет Кабінетавіч? Ён хто?»

      «Гэта сябар майго таты,» – нерашуча сказаў я.

      Таму што ніколі раней пра яго ня чуў.

* * *

      Кабінет Кабінетавіч зьявіўся ў нас сёньня пасьля абеду. Мама і тата папрасілі яго пабыць са мной, пакуль яны будуць у ад’езьдзе. Згорбіўшыся, не здымаючы свайго чорнага, мокрага плашча, ён увайшоў у нашу кватэру, падазрона паглядзеў на мяне, прайшоўся па пакоях, зазірнуў у прыбіральню, адсунуў


Скачать книгу
Яндекс.Метрика