Эротические рассказы

Хабар. Андрэй СідарэйкаЧитать онлайн книгу.

Хабар - Андрэй Сідарэйка


Скачать книгу
«Суп бульбяны», – падхапіў эстафету ўспамінаў Мікіта. – Акрамя «другога хлеба», патрабавалася яшчэ цыбуліна, зубчык часнаку, лаўровы ліст, кубікі булёну, кансерваваная фасоля, курыная вяндліна. На смак – прыправы і соль.

      – Я тады абурацца пачаў, маўляў, суп бульбяны, а на інгрэдыенты стыпендыі не хопіць! – сказаў Максім.

      – Таму мяса вырашылі выкрасліць, – прадоўжыў аповед Сашка. – Усяго ж астатняга – пакласці больш: не на аднаго гатавалі.

      – Калі галоўны інгрэдыент аказаўся ў каструлі з вадой, панеслі ставіць на пліту, – працягнуў Мікіта. – Хлапечая кухня была занятая. А вось у дзяўчат амаль нікога не было. Таму пачалі гатаваць там.

      – Каб суп атрымаўся сыцейшым, да бульбы дадалі грэчку, – згадаў Сашка. – Ну і, канечне, іншае па рэцэпце. Пасля чарговай праверкі варыва ў пакой забег Мікіта.

      – Пэўна, з крупамі перабаршчылі. Яна ўжо займае палову каструлі! – успомніў свае словы Мікіта.

      – А я кажу: «Нічога, быў суп бульбяны, стане крупяны. Ды і фасоля не спатрэбіцца. Усе роўна яе ў нас як кот наплакаў». Ды тут сваё важкае слова выказаў Максім: «Як хочаце, але ад рэцэпта адыходзіць не варта». Так у бульбу з грэчкай дадалі жменю фасолі, – сказаў Сашка.

      – А вось цыбулі ў нас не аказалася, – згадаў Максім. – Таму пайшлі па суседзях. Толькі ў чацвёртым або пятым пакоі пашанцавала, і мы займелі жаданую гародніну, – уздыхнуў Сашка.

      – Дадалі ў суп цыбулю, часнок, кубікі булёну, – працягнуў Мікіта. – Памешваем, бачым, вады зусім мала. Скіпяцілі яе ў чайніку, паволі падліваем. Надышла чарга спецый.

      – Тут узнікла праблема са смакам, – падміргнуў Воўку Сашка. – Кожны хацеў дадаць нешта сваё. А дзве і больш гаспадыні на адной кухні, вядома, – бяда.

      – Пачалі з солі, – прыгадаў Максім. – Крышку сыпнулі, быццам не хапае. Дадалі яшчэ. Настала чарга перцу. Зноў кожны паспрабаваў і насыпаў сваю дозу, у выніку ў супе апынулася каля паловы пачка прыправы.

      – Вырашылі чакаць, пакуль згатуецца доўгачаканая вячэра, у пакоі, – усміхнуўся Мікіта. – І вось усе разам пайшлі на кухню. Выключаем пліту, заглядваем у пасудзіну, а там… усяго трэць супу засталася. Думаем, хто? Няўжо дзяўчаты?

      – І што далей? – зацікавіўся такім ходам аповеду Воўка.

      – А нічога! – ледзь не ўскрыкнуў Сашка. – Думаем, добра, што хоць столькі пакінулі!

      – Прынеслі варыва да сябе, дасталі лыжкі, сабраліся кружком каля стала. Першым лыжку зачарпнуў Сашка, – Максім зірнуў на сябрука. – Падзьмухаў старанна – і ў рот. А мы аж сцішыліся. Глядзім на яго з асцярогай і адначасова з надзеяй. Ён праглынуў і… на яго вачах з’явіліся слёзы! Можа, толькі праз паўхвіліны да дэгустатара вярнуўся дар мовы…

      – Дрэнь, сябры, і не пытайце! – засмяяўся з успамінаў Сашка.

      – Не паверылі мы, – падняў угору палец Максім. – Свае лыжкі ў варыва запусцілі! А на смак яно нібы салёнае, нібы пякучае. Не зразумела, што гэта: ці суп, ці каша.

      – «Па рэцэпце, па рэцэпце», – утаропіліся мы пагрозліва на Максіма, – засмяяўся Сашка. – І на Мікіту зірнулі дакорліва. Кажам: «Выкінь ты, браце,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика