Хабар. Андрэй СідарэйкаЧитать онлайн книгу.
з пюрэ і салатай. Ён ужо і забыўся на свае мары, калі жонка раптоўна запытала:
– У цябе якія планы?
– Здаецца, няма ніякіх, – ажно спужаўся муж.
– Тады заўтра едзем на базар спраўджваць твае мары. Мне таксама далі прэмію, таму гэтым разам разлічваюся я, – адрэзала жонка.
– Добра! – абрадаваўся мужчына.
А сам падумаў: «Яна і сапраўды ў мяне самая прыгожая і разумная!»
Гаспадыня Фрося
Гумарэска
Саракагадовы закаранелы халасцяк Адась выпадкова ўбачыў па тэлевізары рэкламу: нейкая інтэрнэт-крама прапаноўвала набыць робата – «Хатнюю прыслужніцу Фросю». Голас за кадрам вяшчаў: «Навука не стаіць на месцы. Робат Фрося – таму доказ. За хуткі час яна прыводзіць у парадак кватэру, раскладвае па месцах рэчы, пыласосіць, выцірае пыл. Ідэальны падарунак для тых, у каго не хапае часу на хатнія справы».
– Самае тое! – усклікнуў Адась і, схапіўшы ручку, стаў запісваць патрэбную інфармацыю.
Пасля падышоў да тэлефона і набраў неабходную камбінацыю лічбаў.
У прызначаны дзень мужчыну даставілі электронную памочніцу, якую той адразу ж уключыў.
– Як вас зваць? – запыталася Фрося.
– Адась.
– У кватэры трэба зрабіць вільготную ўборку. Дзе вядро і ануча, Адась?
– Хвіліначку, – узрадаваўся гаспадар.
Калі ўсё было гатова, Фрося адзначыла:
– Каб не замінаць, пакіньце памяшканне.
– Яшчэ чаго, – абурыўся мужчына. – Я тут гаспадар!
– Пакіньце памяшканне, – паўтарыла жанчына-робат.
Як было непрыемна Адасю, але ён усё ж выйшаў з кватэры. Праз пятнаццаць хвілін, вярнуўшыся назад, мужчына быў задаволены ідэальным парадкам.
– Гэта я разумею! – сказаў уголас ён. – Цяпер мне ўсе жанатыя сябры зайздросціць будуць.
Адась падышоў да форткі і па звычцы захацеў прыпаліць, але тут жа за спінай пачуў:
– У пакоі не смаляць. Для гэтага ёсць спецыяльныя месцы на вуліцы.
– Выдумаеш, – абурыўся мужчына. – Дваццаць год паліў тут і буду.
– Гэта парушае інструкцыю. Я буду вымушана выклікаць МНС, – сказала Фрося.
Адась зноў выйшаў з кватэры. Калі вярнуўся, то не знайшоў на звычайным месцы шкарпэткі. Звярнуўся да Фросі.
– Брудныя – у пральні, добрыя – у шафе, – пачуў у адказ.
Вечарам Фрося папрасіла Адася зноў пакінуць памяшканне, бо трэба было зрабіць чарговую вільготную ўборку. Пасля, калі мужчына збіраўся класціся спаць, робат-прыслужніца заставіла Адася пачысціць зубы.
Раннем Фрося пачала будзіць гаспадара.
– Рана яшчэ, – адмахнуўся ён. – Я ў такі час звычайна сплю.
– А зарадка? – не адставала Фрося. – Яе не выконваюць толькі абібокі.
– Так, твой гаспадар – абібок, – пагадзіўся Адась і хацеў даць ужо храпака.
– Я створана для таго, каб зрабіць тваё жыццё лепшым, – адказала Фрося і абдала Адася халоднай вадой.
Ад нечаканасці Адась, здаецца, падскочыў аж да столі.
Пад