Эротические рассказы

Вольны птах. Раман. Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Вольны птах. Раман - Мікола Адам


Скачать книгу
я закрываўся рукамі, яны ўжо пачыналі смылець. Пад вачыма, праўда, збіралася чарноцце кінгаўскай імглой, але, як пасля даведаўся, гэта нармальная з’ява для чэрапна-мазгавых траўмаў.

      Дыхаць, седзячы, было цяжка. Калі ляжаў, здаецца, дыхалася лягчэй.

      Дзяўчына нервова тузалася па кватэры, палівала кветкі, што стаялі ў вазонах на падваконнях.

      «Хуткая» прыехала на дзіва хутка.

      Маладому доктару хапіла аднаго пагляду на мяне, каб сказаць: забіраем. Ён вылупіўся на дзяўчыну, відаць, чакаючы яе згоды ці нейкіх іншых дзеянняў. Я бачыў, як яна вагалася, нешта вырашала сама з сабой, а потым паведаміла, што едзе са мной.

      Прывезлі ў 2-ю клінічную. Дзяжурны доктар адразу адправіў на здымак, але затым ніводнага разу не глянуў на яго, апрацаваў рану, зашыў і ўсё, гудбай.

      – Якое гудбай?! – абурылася мая ратаўніца. – Вы здымак бачылі, там мінімум уціснуты пералом цемянной косткі! Дый з рэбрамі што?

      – Ты што, доктар, што ўсё пабачыла праз валасы? – незалюбіў дзяжурны доктар. Яму не хацелася нічога складанага, ён быў стомлены, знерваваны… І я яго разумеў, мне таксама карцела сысці як найхутчэй, дабрацца да «Сямёркі» на Кастрычніцкай, трапіць у інтэрнат і адляжацца ў каго-небудзь з аднакурсніц (я вучыўся на трэцім курсе філфака ў той час, але страціў інтэрнат, таму пайшоў працаваць, каб аплочваць здымнае жыллё). Чамусьці не сумняваўся, што мне проста неабходна ў «Сямёрку», магчыма, бліжэй да людзей, знаёмых і правераных. Фраза пра ўціснуты пералом мяне насцярожыла…

      Дзяжурны доктар узяў здымак майго чэрапа, пачаў узірацца ў яго, і выраз твару яго з лянівага і абыякавага выразна змяніўся за лічаныя секунды ў неспакойны і ўсхваляваны. Ён адправіў мяне на паўторны здымак, параўнаў затым абодва, пачаў некуды тэлефанаваць, пасля чаго да нас падышла маладая дактарыца, таксама, відаць, дзяжурная, і сказала, што павязуць мяне ў Дзявятую, адно трэба пачакаць машыну, якая з хвіліны на хвіліну будзе. І ў той момант я зразумеў, што, калі б не дзяўчына, не інакш анёлам-ахоўнікам узніклая раптоўна ў маім жыцці, я б здох праз гадзіны тры па дарозе дадому альбо, апынўшыся ўсё ж дома, лёг спаць і ранкам не прачнуўся б. Мяне перасмыкнула ад усведамлення магчымага фіналу і невыносна захацелася курыць. Я ўстаў з вазка, на якім сядзеў, як інвалід, і пакіраваў да выхаду на вуліцу пад наглядам здзіўленых позіркаў прысутных. Колькі секунд яны маўкліва, быццам ім адняло мову, узіраліся ў мае перасоўванні. Я даволі трывала трымаўся на нагах, чым здзівіў сам сябе, не адно дзяжурных дактароў і маю ратаўніцу. Значыць, рэбры не пашкоджаныя, хіба што крыху пакоцаныя. Дактарыца (яна з доктарам аб нечым шушукалася, перакатваючы з кута ў кут вуснаў у чырвонай памадзе шарыкавую асадку), відаць, першаю прыйшла да цямы і занепакоеным голасам быццам дагнала мяне, каб спыніць:

      – Вы ж толькі глядзіце не збяжыце!

      – Не збяжыць, – апярэдзіла мяне з адказам дзяўчына, якой я быў абавязаны жыццём, і борзда апынулася побач.

      – Я


Скачать книгу
Яндекс.Метрика