Эротические рассказы

Сляды волатаў. Алесь ЖукЧитать онлайн книгу.

Сляды волатаў - Алесь Жук


Скачать книгу
не пералічыш. Прачнуўся ветрык. Чуеце, як ён бадзёрыць нам твар? З прыдарожнага бухматага вербалозу азваўся першы званочак. Напэўна, вам цікава, хто з намі прывітаўся. Гэта берасцянка – невялічкая птушка, якая бароніць дрэвы ад насякомых.

      і чым бліжэй падыходзіш да лесу, тым усё мацней хвалюешся: ці пашанцуе сёння? ці не адвернецца ад цябе шчасце грыбніка? Хочаце, я падкажу прыкмету, якая скажа ўсё наперад? Давайце на хвілінку спынімся. А цяпер – падкідвайце над сабой кошыкі і прыгаворвайце: «Дай, Божа, поўна і роўна, каб пад самую дужку!»

      Калі кошык упадзе на дно, значыць, да прыбытку, а калі ўверх дном – тады не надта пашанцуе. Э-э-э, дык вам няма чаго хвалявацца… Гляньце, ваш кошык стаіць на дне!

      А пакуль мы варажылі, узнялося сонца і замест расы заззялі каменьчыкі-самацветы. Аж не верыцца, што можна праспаць такое невыказнае хараство. Апынуўшыся на ўзлеску, не варта спяшацца ў гушчар. Спачатку трэба азірнуцца вакол сябе. Бачыце, на сасновых лапках гараць свечкі. Гэта цвітуць сосны. Падзьме вецер – паднімецца жоўтае воблака пылку. Грыбная прыкмета нам падказвае: «Сыплюць хвойкі залатым пылком – дружна лезуць маслякі».

      Маслякі часцей за ўсё трапляюцца ў маладым хваёвым лесе. Бачыце, вунь карычневыя капялюшыкі з прыліплай ігліцай? Так, гэта маслякі! А каб не памыліцца, зірніце пад шапку. Белая мяккая скурка бывае толькі ў маслякоў. Калі яны вырастуць, скурка застанецца на ножцы. Збіраць маслякі – вясёлая работа, бо яны растуць дружнай сямейкай.

      Дык чаго вы чакаеце? Хутчэй нагінайцеся і збірайце!

      Лісічкі

      Маленькія лісічкі падобныя на дружных сястрычак. Паасобку яны не растуць, а быццам водзяць карагод. Убачыў адну – другая просіцца ў рукі, нахіліўся над ёю – трэцяя кліча да сябе. А там – чацвёртая, пятая, шостая… Толькі паспявай лічыць, быццам самі скачуць у кошык. Збіраеш і дзіву даешся: хто іх столькі насеяў?.. Вы яшчэ не здагадаліся?

      Ну, канечне, лісіца-хітрыца! Напэўна, вырашыла задобрыць людзей за свае грахі: што неаднойчы сцапала курачку, а пеўніку выскубла хвост. Маўляў, вы мне – мяса, а я вам – грыбочкі. Ах, рыжая махлярка! Яшчэ раз наведаешся ў куратнік – абавязкова трапіш на каўнер. Натрапіўшы на лісічкі, мы і без твае ласкі вернемся дахаты з поўнымі кошыкамі.

      Лісічкі – смачныя грыбы, асабліва падсмажаныя, са зваранай бульбай. Яны амаль не бываюць чарвівымі. Збірай – не правярай, смела кідай у кошык, бо не паломяцца і не пакрышацца, як іншыя грыбы.

      Праўда, акрамя сапраўдных, у лесе трапляюцца падманныя лісічкі. Як іх адрозніць? А вельмі проста. Сапраўдныя лісічкі нагадваюць колерам сонечныя зайчыкі, а падманныя суседкі – аранжавыя ці чырвоныя.

      Ніколі не забывайцеся, сябры, што ёсць атрутныя грыбы, якія шкодныя для здароўя і могуць прынесці бяду, калі іх з’есці.

      Падасінавік

      Грыбы асабліва любяць, калі пануюць вільгаць і цяплынь, а над лесам стаіць туман. Праўду людзі кажуць: «Туман над лесам – пайшлі грыбы».

      Аднак нават у самы ўраджайны год яны не кожнаму даюцца


Скачать книгу
Яндекс.Метрика