Цені Дзікага палявання. Алесь КожедубЧитать онлайн книгу.
Ён ведаў, што яна далекавата заходзіла ў лес, блукала, не баючыся, каля адной з ям-прорваў, спынялася пры ёй, гледзячы ў мёртвае акно, пра штосьці думала. У лесе яна пачувалася, адразу заўважыў лесавік, вельмі лёгка, натуральна, яна не мітусілася, як многія з людзей, і заўсёды ведала, у які бок ёй трэба ісці. Ужо мала хто з цяперашніх людзей добра ведаў лес, не баяўся яго, не блудзіў сярод трох асін. Гэтую ж дзяўчыну ніякі гушчар не палохаў, і яе не хвалявала, як трэба выбірацца з лесу, яна проста з яго выходзіла, ніколі не памыляючыся. Дзяўчына быццам нешта ў лесе шукала. І не грыбоў, не ягад – трапіўшы на іх, яна ці кідала ў рот ягадзіну-другую, ці асцярожна зразала найбольш вабны чырвонагаловік, але ніколі не брала шмат, – яна шукала штосьці іншае. Хадзіла яна ці самым ранкам, ці адвячоркам, калі чысціня гуку і паветра ў лесе бывалі асабівымі. Красак яна зрывала таксама мала, часцей за ўсё адну. Здаля цікуючы за ёй, лесавік усё больш пераконваўся: дзяўчына гэта, дачка чалавечая, мала падобная да большасці з людзей па паводзінах у лесавіковым княстве, а таму вельмі прыдатная лесу.
І калі наступным разам лесавік адчуў тую дзяўчыну ў лесе, ён падабраўся да яе зусім блізка.
Як на ягонае, лесавікова, вока, была яна звычайная, зрэшты, усе людзі здаваліся лесавіку на адзін твар. А што тут можа быць незвычайнага? Рукі, ногі, галава, трохі валасоў. Праўда, тыя ж рукі надзвычай далікатныя, тонкія, з празрыстай скурай, мала да чаго здатныя. У лесе гэтымі рукамі амаль нічога няможна было зрабіць. Увогуле, далікатнай выдавала ўся пастава, ад танклявай постаці да гладкага твару з ненатуральна вялікімі вачыма, якія пазіралі наўкола сябе здзіўлена і даверліва, быццам толькі-толькі адкрыліся. Але ішла яна ціха, ногі ступалі мякка, адно цененька патрэсквала тонкае сучча. Адзенне было на ёй лёгкае, амаль не закрывала яе і не заўважалася. Чалавечае адзенне было, бадай, адзіным, што лесавік пазычыў, узяў у чалавека. Яму ніколі не было холадна, нават у самыя лютыя маразы, ён проста не ведаў, што гэта такое, холад, але звярыную шкуру пачапіць на сябе лесавік любіў. Не заўсёды, а толькі ў тыя моманты, як уладкоўваўся падрамаць на дрэве ці ў якім берлагу. Са шкурай лесавіку было ўтульней. У вандроўках жа па лесе яна яму толькі замінала.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.