Беларускі раман. Мікола АдамЧитать онлайн книгу.
свалата з-за таго, што я моладдзю займаюся? Я не буду называць табе імёнаў, ты сам іх добра ведаеш… Ды і хрэн з імі…
– Не забывай, – кульнуўшы чарку і вымаючы цыгарэты, прамовіў Корбут, – што літаратура – тая самая вайна, толькі на іншым узроўні.
– Так, гэта сумна, – хітнуў галавой Цімашэнка. – Але, Мікіта, я хачу сказаць табе па сакрэце, – разліваючы яшчэ па адной, працягваў ён, – самае болей праз месяц маладым будзе дзе друкавацца, акрамя «Маладосці». Хаця, што такое, па сутнасці, «Маладосць», калі пад рубрыкай «Упершыню» – друкуецца сарака – пяцідзесяцігадовы дзядзька.
– Цікава-цікава, – прыслухаўся Корбут.
– Мы адкрываем часопіс менавіта маладых, даючы магчымасць усім, каго ты сёння бачыў, сказаць сваё слова ў літаратуры. І яшчэ, – дадаў Цімашэнка, – ад цябе я б хацеў якое-небудзь апавяданне ці ўрывак з рамана на першы нумар. Я мяркую ў кожным нумары даваць аднаго-двух сталых аўтараў.
– Не пытанне, Косця, – падняў чарку Корбут. – Патэлефануй, калі спатрэбіцца. Дарэчы, – задумліва прамовіў ён, прымружыўшы па звычцы вочы, – што ты можаш сказаць пра Тараса Кутняка?
– Харошы хлопец, а што? – зацікавіўся Цімашэнка.
– Нічога, – усміхнуўся Корбут, – проста цікавая ў яго знешнасць.
– Прыгожы, нічога не скажаш, – згадзіўся Цімашэнка, – дзеўкі ў чаргу выстрайваюцца. Вершы таксама прыгожыя, калі хочаш ведаць, але вельмі адрозныя ад знешнасці аўтара. Змрочныя нейкія, закручастыя, цынічныя… у такія-то гады.
– І колькі яму?
– Чацвёрты курс філфака, значыць, гадоў дваццаць. Яго падборка будзе адкрываць першы нумар часопіса.
– Як ён будзе называцца хоць?
– Як выйдзе, пабачыш, – засмяяўся Цімашэнка.
– Добра, калі ты такі прымхлівы, змаўкаю…
…З Дома літаратара выйшлі таксама ўдвух. Цімашэнку было ў іншы бок, дый жонка раўнівая чакала, не дазваляючы доўга дзе-небудзь бавіцца. Таму ён хутка развітаўся.
Корбут спыніўся на ганку, зашпільваючы куртку і падымаючы каўнер ад моцнага ветру і мокрага снегу. Павярнуўшыся спінай да ветру, запаліў цыгарэту.
Нацягваючы пальчаткі, ён заўважыў постаць непадалёк ад сябе, што, хаваючыся, цікавала за ім. Корбут прыкмеціў яе яшчэ, як развітваўся з Цімашэнкам, і чамусьці быў упэўнены, што постаць дзявочая.
– Што ж вы хаваецеся? – застаючыся на месцы, спытаўся Корбут. – Я не кусаюся. Выходзьце, пабалакаем, калі што.
Нетаропка, сумняваючыся, дзяўчына ў белым футры наблізілася да Корбута, не даходзячы, аднак, крокаў двух.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.