Эротические рассказы

Белая муха, забойца мужчын. Альгерд БахарэвiчЧитать онлайн книгу.

Белая муха, забойца мужчын - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
з думкамі пра менскі бэз і белыя калготкі, з каньяком, які ўсё яшчэ грэў мне кроў, я расплаціўся, разьвітаўся з У. Л. і ягонай жонкай і рушыў дадому. Той успамін пра дзявочую банду яшчэ доўга не выходзіў ў мяне з галавы.

      А галава ў мяне, калі шчыра, дзіўная. У ёй увесь час глуха гучаць падслуханыя сям і там гісторыі, зь юнацтва мне мрояцца нейкія зáмкі, ды старыя мапы, ды заседжаныя мухамі фатаздымкі, ды рэчы, гаспадары якіх даўно адышлі ў лепшы сьвет, ды ўсялякія выспы, ды памерлыя мовы, ды чужыя гарады, праз туман якіх мне абавязкова трэба пабачыць сябе, інакш я не магу заснуць. Не галава, а блышыны рынак. Іншыя ў маім узросьце ўжо абавязкова чымсьці камандуюць, камусьці загадваюць – а я ўсё кудысьці не туды, і чуецца мне нешта ня тое. А зіма ўсё ніяк ня скончыцца. А рана на Йвана. А ў нас сягоньня кошка. А захочаш бегчы – няма куды. А тралейбус едзе штуршкамі, рыўкамі, а тралейбус галоднымі вые ваўкамі, а сядзеньні цьвёрдыя, быццам камень, сьпіны мяккія, як зямля…

      Праз тры месяцы я захварэў на запаленьне лёгкіх і мне зрабілася не да ўспамінаў. У. Л. з жонкай зьехалі ў Вільню, кавярню купілі нейкія масквічы, і яна пакрысе апусьцела. Сьвет зноў стаў бясьпечны і знаёмы, ніякіх учора і заўтра, толькі сёньня, кожны дзень сёньня, у якім трэба было неяк захоўваць раўнавагу – на гэта ішлі ўсе сілы. Ці мог я падумаць тады, што неўзабаве мне давядзецца зноў успомніць тую гісторыю зь дзевяностых? І – хто б мог падумаць – даведацца яе працяг.

      3. Падарожжа пачынаецца

      З таго часу, калі дзеўкі-мсьціўцы тэрарызавалі сталіцу, мінула больш за пятнаццаць гадоў. У Менску адбылося вельмі шмат розных вялікіх і малых падзей, падзеі былі запісаныя ў кнігі, кнігі забытыя – хто цяпер чытае кнігі? Вялікія падзеі зьмянілі горад і людзей у ім. А большасьці з малых падзей сапраўды ніхто не заўважыў – бо вядома: каб на нейкую падзею зьвярнулі ўвагу, каб яна засталася ў памяці, трэба, каб яе галоўным героем быў мужчына, каб усё круцілася вакол мужчыны, каб мужчына быў яе рухавіком, прычынай або наступствам. Каб ён прынамсі валяўся пад нагамі, самы захудалы, самы нікчэмны, але валяўся – мужчыны ўсяму надаюць сэнс.

      Таму ніхто, абсалютна ніхто не пераймаўся, калі аднойчы летняй раніцай, якую менскія мэтэаролягі па сваёй завядзёнцы не пасьпелі падрыхтаваць як сьлед, і яна атрымалася крыва, коса, з дробным дажджом і дурнымі прадчуваньнямі, з пад’езду аднаго з дамоў ля Палаца Барацьбы выйшла жанчына без парасона, у белай, занадта белай сукенцы, з чорным заплечнікам, і рашуча рушыла да прыпынку. На сваім шляху яна не сустрэла ніводнага мужчыны, бо, ясная рэч, усе яны былі або на працы, або на вайне, або ў гаўне. Карацей, рабілі гісторыю.

      Жанчына ішла так рашуча, быццам ведала, што дождж неўзабаве скончыцца.

      А сукенка была крыху ніжэй калена.

      А пад мокрай сукенкай хаваліся цені бялізны, як пражылкі пад тонкай скурай.

      І было холадна, і сядзеньні ў тралейбусе былі цьвёрдыя, быццам камень, сьпіны мяккія, як зямля…

      Але ў той жанчыны ў белай сукенцы сьпіна


Скачать книгу
Яндекс.Метрика