Эротические рассказы

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд БахарэвiчЧитать онлайн книгу.

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
няма, і катам іхным няма суду. Але яны самі сабе езусы-хрыстусы і самі сабе чэ гевары – і змагаюцца да канца:

      “У чырвонай ад сонца Кастыліі,

      Ў парнай сэльве і ў зорных ільдах

      Кожны дзень яны бураць Бастылію:

      Чалавечы свой, просты жах”.

      Бастылія чалавечага жаху – вось чым абярнулася ў беларускай літаратуры тая мужыцкая Парыжа. Турма з двайнымі, трайнымі мурамі: жах экзыстэнцыі і жах палітычнай несвабоды, ды яшчэ жах пераадоленьня самога сябе: гэта вельмі балючы верш. У ім Караткевіч, седзячы ў “турме народаў” займаецца любімай справай: спрабуе выказаць боль сьвету, як ён яго разумее. Ён самы гуманны гуманіст і прастадушны душпастыр беларускай савецкай літаратуры: яму падаецца, што ўвесь боль там, за мурамі.

      Парыж зруйнаваў Бастылію і замест яе выгадаваў Сартра. Мусіць жа быць нехта, хто выпусьціць на волю чалавечы жах.

      5. Імя. Забавы. Абуховіч

      Сартра (па-беларуску) і Камю (па-расейску) я ўпершыню прачытаў недзе ў 1992-м – і прыкладна тады ж з Алега зрабіўся Альгердам. Мой аднакурсьнік, вядомы цяпер журналіст Паўлюк Быкоўскі, які спагадліва назіраў за маімі першымі літаратурнымі высілкамі, неяк выказаўся ў такім духу, што, маўляў, Алег – усё ж не найлепшае імя для беларускага паэта. Вось Альгерд – зусім іншая рэч. Альгерд Бахарэвіч – гучыць велічна, загадкава і патрыятычна. Вядома, усё гэта было сказана паўжартам, але я быў на некалькі гадоў маладзейшы за Паўлюка – і прыняў гэткі перахрост з гордасьцю. Пад такім імем і выйшла мая першая публікацыя: нейкія няздарныя, крывыя вершы ў “Крывавай зьмене”. Мая бабуля пазірала на мяне з чыста вясковым шкадаваньнем: “Дзе ж ты, унучак, сабе такое імя выкапаў… Гольгэрд… У яўрэі падаўся?..”

      Ведаў бы я, колькі яшчэ тэкстаў будуць падпісаныя гэтым кніжным, княскім мяном… Новае імя прыжылося намертва і вельмі хутка. Але мяне гэта ўжо не хвалявала.

      Бо Сартр мяне проста забіў напавал – а пазьней і Камю. Было такое адчуваньне, што яны напісалі пра мяне: Памятаю адчуваньне гэтага жаху, гэтай чорнай бездані, якая раптам расхінулася перада мной: я не вінаваты ў тым, што нарадзіўся, я мог бы і не нараджацца, а цяпер мушу цягнуць на сабе самога сябе, сваё жыцьцё, і ніхто ня зьніме зь мяне гэтай адказнасьці. Галава і праўда круцілася ажно да ванітаў, і сорамна было глядзець бацькам у вочы, бо я адчуваў, што маё чытаньне нейкім дзіўным чынам прыніжала іх подзьвіг.

      Калі б я мог уявіць тады, што аднойчы студзеньскім вечарам мы з табой будзем крочыць цёмнымі, поўнымі такіх цялесных ценяў парыскімі вуліцамі і нечакана на рагу бульвару Saint-Germain і rue Saint-Benoît на нас, як нос “Тытаніка”, зьзяючы бартавымі агнямі, насунецца ярка асьветленая кавярня “La Flore”, а на іншым бульвары раптам са змроку выплыве “La Rotonde”, тая самая, на бульвары Montparnasse, у якую любілі завітваць Мадыльяні, Пікасо і Суцін. А ў “Флёры”, магчыма, выціраў тлустыя рукі Апалінэр, там еў і піў Брэтон, там любіў пісаць Сартр, і Сымона задумвала тут свае рэвалюцыйныя тэксты, і Камю сюды зазіраў,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика