Праклятыя госці сталіцы. Альгерд БахарэвiчЧитать онлайн книгу.
ноч тут нешта зьмянілася. Ён пастаяў крыху наверсе, скідваючы попел у кветкавы гаршчок, насьцярожаны ягоны позірк пераходзіў ад патрыятычных пано на сьценах да стойкі адміністратара, ад шкляных дзьвярэй, што вялі ў рэстарацыю, да цёмнага правалу калідору зьлева, з муміфікаваных пальмаў на нізкую столь, з пустэчы на пустэчу, зь нішы на нішу. Уначы прайшоў дождж, дзень пачынаўся неахвотна, шэра, у фае гарэла сьвятло, робячы вуліцу за празрыстымі ўваходнымі дзьвярыма яшчэ больш бясколернай; было такое ўражаньне, што на двары кастрычнік. Даражок зрабіў некалькі крокаў уніз, пагасіў цыгарэту й пабачыў іх – Сьляды.
Так, чарада зусім невялікіх сьлядоў ад мокрых і гладкіх падэшваў цягнулася ад уваходу да стойкі адміністратара, а затым аддалялася ў бок рэстарацыі. Сьляды пасьпелі трохі падсохнуць; па краёх іх цямнела ломкая корачка вулічнай гразі. Даражок добра памятаў, што лівень, магутны й кароткі, якія часта бываюць напрыканцы траўня, пачаўся не раней чым апоўначы, разбудзіў яго на некалькі страшных хвілінаў; да гэтага некалькі дзён было пагодна й суха – так што Даражку сьляды належаць ніяк не маглі. Ён узьняў падбародзьдзе й драпежна панюхаў паветра ў пошуках Другога.
37
Асьцярожна, на дыбачках, рушыў у накірунку рэстарацыі, спыніўся перад дзьвярыма, зазірнуў. Там нікога не было; чыстыя столікі пад белымі абрусамі ў вяршках сурвэтак чакалі наведнікаў, блішчэлі рытуальныя пары нажоў і відэльцаў. Рызыкуючы быць засьцігнутым зьнянацку, Даражок прайшоў у цэнтр, абвёў вачыма падлогу. Сьляды прывялі яго да барнай стойкі – на ёй стаяў кубачак зь недапітай кавай, вакол якога шныралі мурашы крошак. Ён дакрануўся да кубачку – парцаляна была яшчэ цеплаватай.
Далей сьляды губляліся, але Даражок, зазірнуўшы за стракатую фіранку, знайшоў новыя дзьверы. Відавочна, існаваў яшчэ адзін шлях наверх, да нумароў, і Другі скарыстаўся менавіта ім. Кароткі калідор прывёў Даражка туды, дзе ён сёньня ўпершыню адчуў нябачную прысутнасьць Другога – да пляцоўкі перад ліфтам.
Нумар за нумарам, трымаючы ў вадной руцэ бутэльку каньяку, а ў другой – незараджаны пісталет, Даражок дасьледваў гатэль. Некалькі разоў яму здалося, што ён напаў на сьлед: у трыццаць пятым быў падазрона неахайна засьцелены ложак, у саракавым – адчыненае вакно, у пяцідзесятым з крану ліўся тонкі струменьчык вады, аднак, выходзячы адтуль, Даражок чамусьці ўсё адно быў упэўнены, што сюды ўжо тыдзень ніхто не завітваў: у пакоях панаваў халодны і абыякавы дух бязьлюдзьдзя. Урэшце ён апынуўся на апошнім паверсе, выйшаў на балькон і выкінуў пустую бутэльку ўніз. Стаяў ён там даволі доўга, узіраўся ў вільготны й нерэальны горад, пакуль у ягоных вушах не зьявіўся знаёмы шум натоўпу; Даражок глядзеў на горад з заплюшчанымі вачыма: людзі беглі да гатэлю нібыта на штурм, пераскокваючы праз агароджы, перакульваючы машыны й бэтонныя урны, той-сёй трымаў у руках сьцяг, і ставілі да сьценаў пажарныя лесьвіцы, і цягнулі абложныя прылады, і даражокбургцы лілі на гэты охлас кіпячую смалу.
Другі, відаць, пайшоў