Эротические рассказы

Праклятыя госці сталіцы. Альгерд БахарэвiчЧитать онлайн книгу.

Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
карабель”, – зь невясёлай усьмешкай падумала яна, затрымаўшыся крыху перад вэртыкальна прымацаванай да сьцяны чырвонай аблупленай шыльдаю, што адчайна хапалася за тынк жалезнымі лапамі. “Мой тонучы карабель. Капітан будзе на ім да апошняга. Толькі вось патануць мне не дадуць. Калі судна скрыецца пад вадой, капітан спакойна сядзе ў шлюпку й празь пяць хвілінаў апынецца на бліжэйшым беразе”. З вялікім чорным валуном на душы дырэктарка зайшла ўнутр, ля касы было звычна прахалодна й пуста; яна папіла кавы зь білетэркай, паўшчувала дружалюбна прыбіральшчыцу й пайшла ў свой кабінэт.

      26

      Яна ўладкавалася за сталом, пад раскідзістымі вушамі мудрага кактуса, які сталеў на прываконьні, пашалясьцела крыху па звычцы паперамі; сядзела на самым ускрайку крэсла, бо ўжо даўно, з пачатку вясны, Мая Леанідаўна перастала прысланяцца да сьпінкі, па-гаспадарску адкідвацца ў ім і са зморанай упэўненасьцю класьці рукі на падлакотнікі, яе падсьвядомасьць на дзіва хутка зьмірылася з тым, што кінатэатр давядзецца аддаць. Натуральна, такая-сякая барацьба была: дырэктарка ўзяла з шуфляды пазатыднёвы нумар апазыцыйнай газэты, на апошняй паласе якой капціўся гнеўны загаловак “Кінатэатр імя Жданава: пахаваньне зажыва” – зварот да гарадзкіх уладаў падпісалі практычна ўсе, хто летась выступаў ва ўстанове на вуліцы Ўзорнай, і што? – у глыбіні душы кожны зь іх ведаў, што змаганьне скончыцца паразаю. Цяпер памяшканьні ўжо чакалі арандатараў – для “Кінавідэапракату” гэта была цудоўная магчымасьць зарабіць грошай. Мая Леанідаўна паднялася, падыйшла да вакна. Дзьве мамашы ля суседняга пад’езда прасавалі заліты трохкутным ценем асфальт аднолькавымі каляскамі й палілі адна адной у твар; трохі воддаль старэйшыя дзеці распачыналі гульню ў хованкі: пахілы няўклюда закрываў далонямі вочы, а ад яго гаманлівымі коламі разьбягалася зграйка дзяўчынак. “Толькі не падглядвай!” – звонка закрычала адна, нахабна кіруючыся ў той самы пад’езд, дзе месьціўся кабінэт. “Нават дзеці ўжо ведаюць”, – падумала Мая Леанідаўна – зрэшты, нязлосна. Яна адчыніла фортку, і тут у дзьверы пагрукалі.

      – Калі ласка, – прамовіла Мая Леанідаўна, як заўсёды, на бумскай мове.

      У кабінэт увайшоў малады яшчэ чалавек у шыкоўным касьцюме, усклычаны, відаць, па апошняй модзе, зь нейкімі невідушчымі вачыма й воранам на плячы. За сьпінай у наведніка сьціпла хаваўся нехта невысокі, маршчыністы й нязграбны. Мая Леанідаўна зьдзіўлена хітнула галавой у бок крэслаў, аднак незвычайнная пара засталася стаяць.

      – Добры дзень, – павітаўся ўсклычаны, увесь час гледзячы кудысьці міма дырэктаркі, як сьляпы. – О, забытая мова дзядоў! Мілагучная і велічная, нібы сама гісторыя! Прабачце, што мы без папярэдняга тэлефанаваньня…

      Незнаёмы пачаў доўга й прыгожа перапрашацца за візыт, асобна папрасіў дараваць яму за ворана, якога, як высьветлілася, завуць Нэвэрмор – “Ён зусім ручны, вось засуньце палец яму ў дзюбу!”, а той, другі, маршчыністы, усё ніяк не хацеў паказвацца, топчучыся за шырокай сьпінай усклычанага. Мая Леанідаўна


Скачать книгу
Яндекс.Метрика