Эротические рассказы

Радзіва «Прудок». Андрусь ГорватЧитать онлайн книгу.

Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват


Скачать книгу
Іпатавай». Такія ставяцца, каб кнігі не губляліся, таму мушу прызнацца: спадарыня Вольга, калі што, кніга на паліцы паміж скруткамі з чаборам і святаяннікам. Я магу вярнуць кнігу, але з вашага дазволу буду збіраць па ёй прудкаўскія зёлкі.

* * *

      Наступнай восенню я адсвяткую Дзяды ў сваёй хаце. Нічога кніжнага – усё, як дагэтуль робіць маці: прыгатую вячэру, адчыню вокны і дзверы для памерлых, на стол пастаўлю лішні сталовы прыбор. Але ці не замала гэтага будзе? У Прудку на могілках пахаваны прынамсі шэсцьдзесят адзін мой продак. Столькі я налічыў у метрычных запісах у архіве. Там, напэўна, кожнае дрэва захоўвае частку майго генетычнага матэрыялу, бо вырасла з праху дзядоў.

      Снежань

* * *

      «Гуляць дык гуляць», – падумаў я і купіў квіток на цягнік да Вільні.

      2015 год

      Студзень

* * *

      У Вільні ёсць традыцыя, калі суседзі і сябры сустракаюць Новы год у любімай кавярні – у такім амаль сямейным коле, дзе трыццаць першага вам скажуць:

      – Выбачайце, сёння мы зачыненыя, мы святкуем Новы год з нашымі суседзямі-сябрамі.

      І нават калі ў вас будзе самая прыгожая сукенка ці самы тоўсты гаманец, трапіць туды немагчыма.

      Нам з Кацяй пашчасціла. Можа, таму, што мы беларусы і гаспадыні захацелася падараваць нам асаблівыя ўспаміны пра Вільню.

      – Што з вамі рабіць? Не пакідаць жа вас на дварэ? – сказала яна нам у тры гадзіны ночы.

      У кавярні і папраўдзе былі толькі свае. Літоўская княгіня, мастак, хірург, яшчэ некалькі чалавек. Усе яны жывуць у дамах побач. Пазней зайшоў паліцыянт пасля начнога дзяжурства. Ён таксама мясцовы. Большасць з іх яшчэ дзецьмі гулялі разам, залазілі на муры ля вежы Гедыміна, кахалі адно аднаго, потым жаніліся, разыходзіліся.

      І сустракалі Новы год разам. Нехта – усю ноч. Нехта толькі заходзіў павіншаваць, абняць.

      Былі і замежныя госці. З тых тутэйшых, што зʼехалі, але вяртаюцца сустракаць Новы год дома. Яны прывозяць сваіх мужоў-жонак і далучаюць да яшчэ адной сямʼі – сямʼі суседзяў.

      Кавярня расцягваецца, калі трэба, каб усім было ўтульна.

      Альбо сціскаецца да маленькага пакойчыка, калі застаюцца толькі княгіня, мастак, паліцыянт, спячы хірург. І мы ўдвох – навалач-беларусы.

      Княгіня запрасіла мяне на танец. Тое, што яна княгіня, было заўважна і без словаў. Я на развітанне сказаў:

      – Мы никогда не встретимся, и мне очень жаль. А яна адказала:

      – Мой милый, не жалей о том, что тебе не принадлежит. Береги то, что твоё по праву.

* * *

      Скончыцца зіма, і я пераеду жыць у сваю хату.

      Таму я люблю прыбіраць снег. Люблю прачынацца раней за самага спрытнага пеўня, есці вялікую талерку аўсянай кашы, бадзёра шпацыраваць упоцемках, калі ўсе прыстойныя людзі толькі пачынаюць ненавідзець свае будзільнікі. Люблю выносіць з тэатральнай каморкі рыдлёўку і рабіць на белай прасціне першую сцежку.

      Люблю вяртацца дадому, дзе ёсць суп, гарачая ліпавая гарбата і цёплы Рома.

      Скончыцца зіма, і я пераеду жыць у сваю хату. Таму я люблю прыбіраць снег: гэта як чысціць доўгую дарогу дадому.

*
Скачать книгу
Яндекс.Метрика