Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторовЧитать онлайн книгу.
І ніякай бяздоннай таямніцы, валасістай шчыліны… І наогул няма нічога, у чым бы хацелася быць, быць і быць, і нічога не хочацца, апроч як збегчы, знікнуць, прапасці. Я разломваўся, распадаўся, рассыпаўся, я не пазнаваў сябе. Усе ўяўленні мае – міражы, усё жыццё маё – пыл і прах. Я не той, кім думаў быць, я падмануўся, прыняўшы сябе за іншага. О, жах!..
Мне было трынаццаць з паловай гадоў, і я быў упэўнены, што за плячыма маімі – багаты сексуальны досвед. Досвед уяўленняў і досвед мастурбацый – само сабой. Але не толькі ён. У шэсць гадоў падпітыя вясковыя мужыкі паклалі мяне на дванаццацігадовую дачку суседзяў, якая сказала мне, што я магу рабіць з ёй усё, што захачу, толькі не пісяць у яе. “Непісяць”, – гэта я цяпер так кажу, бо ніякавата, а насампраўдзе яна сказала: “Толькі не сцы”. Пасля гэтага я доўга быў перакананы, што мужыкі завальваюцца на баб, каб пасцаць, і, не разумеючы, грэбліва здзіўляўся…
У сем гадоў я прынёс у школу прэзерватыў, які знайшоў пад матрацам у бацькоўскім ложку, пад якім праляжаў я ўночы з гадзіну, пакуль маці з бацькам не адскакалі на ім і не заснулі. Я не думаў, што бацька душыць маці і яна праз тое войкае, бо ведаў, што ён з ёй робіць. Мне было цікава, як ён, яна, яны гэта робяць, але з-пад ложка ўночы што ўбачыш?
Залез я ў сховішча пад ложкам не толькі таму, што мне было цікава. Я ўжо неаднойчы чуў, як бацькі ўночы скачуць і войкаюць, войкаюць і скачуць – і ўдзень мне сорамна было глядзець на маці і страшнавата на бацьку. Я не любіў іх за тое, чым яны па начах займаюцца. Да таго ж я думаў, што гэтым займаюцца толькі яны, адны яны – і яны вырадкі. Гэта трэба было ўдакладніць і праверыць.
Я надзьмуў прэзерватыў у нашым 1 “А” класе, завязаў яго нітачкай – і ўсе мае аднакласнікі пачалі з ім гуляцца. Я глядзеў на іх і бачыў, што ніхто з іх нават не здагадваецца, з чым гуляецца. Бацькі ў іх, выходзіла, не такія, як мае, такія толькі ў мяне. Калі ўвайшла настаўніца і спытала, што гэта такое і хто гэта прынёс, я сказаў, што гэта я прынёс і што гэта паветраны шарык, які знайшоў я пад матрацам у бацькоўскім ложку. Калі настаўніца зружавела, я зразумеў, што яна дакладна ведае пра тое, што гэта не паветраны шарык, а значыць, гэтым займаюцца ўсе, у тым ліку і настаўнікі. Мне стала прасцей, я без сораму пачаў глядзець на маці і без страху на бацьку, хоць настаўніца яму пра ўсё данесла – і ён мяне так дзягаю са спражкай адцягнуў, што я дні тры мог толькі на краёк прысаджвацца ці стаяць за партай, а настаўніца, лярва старая гадоў трыццаці, не адпускала мяне з урокаў і глядзела то сурова, то ўсміхаючыся.
У дзевяць гадоў каля лазні, дзе я падглядваў з-за разбітай і паваленай маланкай вярбы, як распараныя, чырвоныя бабы бегаюць асвяжацца да рэчкі, мяне злавіла распарана-чырвоная Ванда Бышынская, Бычыха, як яе празывалі. Яна ўсцягнула мяне на сябе і хацела са мной нешта зрабіць, але нічога не выйшла, і Бычыха са злосці ўшчаміла мой струк у расколіну вярбы, адкуль мяне са струком маім разам ледзьве вызвалілі мужыкі, што ішлі да лазні – добра, што бабы мыліся першымі. Уявіце, чаго я наслухаўся ад мужыкоў і ў той дзень,