Эротические рассказы

Каханне (зборнік). Мікола КалядныЧитать онлайн книгу.

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
яшчэ.

      – Звадкі няма?

      – Не назіраў.

      – Няхай так будзе і надалей. Але практыка, на жаль, паказвае, што па меры набыцця розуму шкаляры адасабляюцца, таемнічаюць, канфліктуюць.

      – Яны пастаянна перада мною, як на далоні, і ўсе мы, настаўнікі, працуем над іхняй свядомасцю, вашая імасць.

      – Смялей ужывайце эксперыменты, новыя падыходы, не стрымлівайце іх індывідуальнасць. Мы павінныя бачыць і распальваць усе здольнасці нашых выхаванцаў, ведаць, што атрымаецца з кожнага. Нікога не шкадуйце. Выбралі сабе каго?

      – Прыглядваюся.

      – Што вас турбуе?

      – Іхняя чалавечая памяць, смутак па радзіме.

      – Гэта – наш спрадвечны боль. Як нам яго пазбыцца? Я не перастаю над гэтым мысляваць.

      19

      Жыта каласавала. Маладое і стромае, яно цягнулася ўвысь і радавалася сонцу.

      Косця любіў гэтую квітнеючую пару і заўсёды здзіўляўся разнастайнасьці жыцця.

      – Як хораша! – захапляўся ён і подскакам бег па разоры паперадзе дзеда.

      Яны ішлі гародам на сенажаць, каб нарваць якой смакаты свінням.

      – А тутака яшчэ лепш! – смяяўся хлопчык і куляўся ў траве.

      – Дзядуля, а чаго тут не расце жыта і гародніна?

      – Ніхто не пасадзіў.

      – А самі па сабе, як вось гэная трава, яны ня могуць?

      – Не.

      – Чаму? – не адставаў унук.

      – Таму што такіх, нібыта культурных, раслінаў у прыродзе нямашака. Іх прыдумаў чалавек альбо, хутчэй за ўсё, хтось даў яму. За імі надабе догляд. Без яго яны не родзяць.

      – Во, дзівіся! – стары паказаў рукою на вялікі лапік зямлі, які раней апрацоўваўся, а цяпер быў у запусценні. Быльнёг і іншае пустазалле раскашавалі тут на ўсю моц. – Такое адбываецца заўсёды, калі чалавек пакідае агарод. Зямля не можа вынесці здзекаў, злуе, бунтуе і плодзіць чортведама што. Гэткай мярэчы на лузе ніколі не бывае, што б там не расло.

      20

      Шкаляры зноўку абудзілі двор нясціхным гоманам.

      Вокны заяскравіліся ўцешнымі позіркамі. У адным з іх Кастусь пазнаў Альгерда.

      – Я не зглузьдзіў? – Аляксандр агаломшана ўцеміўся на сябрукоў і, стрэўшы такія ж іхнія вочы, прыскокнуў ды спрытна кульнуўся.

      – Ёсць ад чаго, – няўрымсліва вярцеўся Джордж.

      – Чараўніцтва! – не хаваў зумення Барыс.

      – Сапраўдны сон, – з усмехам, двухсэнсоўна вымавіў Мікаэль, і ўсе дружна зарагаталі.

      – У мяне аканчальна прапала жаданне вярнуцца дадому, – няўзнак выдаў сваю тайну Замба.

      – А яно ў цябе было? – здзівіўся Генрых, збянтэжыўшы не толькі аднаго яго.

      – Так, невялічкае, – Замба шчыра прадэманстраваў пальцамі свой адказ і нанова ўзняў смех.

      – Гэты стан прыцягвае і не адпускае, – дзяліўся ўражаннямі Кастусь. – Столькі новага і незвычайнага!

      – Мяне захапіў палёт, але ўвесь час перашкаджалі кузуркі, пранцы б іх елі, – выказаў сваю незадаволенасць


Скачать книгу
Яндекс.Метрика