Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей ПляскачЧитать онлайн книгу.
вызваліла валасы Вікі і падышла да Кацюхі, якая працягвала сядзець на бруднай падлозе прыбіральні. Дварковіч прытулілася да сцяны, нібы спадзявалася праціснуцца праз яе наскрозь. Цяпер на абліччы самай крутой дзяўчыны ліцэя не было і знаку звычайнай пыхі ды грэблівасці, на ім чыталіся панічная разгубленасць ды страх.
Рудая, нібы рабіла абсалютна звычайны жэст, узняла з падлогі правую нагу, зірнула на брудную падэшву свайго паўкеда, кінула кароткае «прабач» да Дварковіч, ад чаго тая яшчэ больш здрабнела, бо, як і ўсе тут, відаць, палічыла, што зараз атрымае гэтым брудным паўкедам па сваёй прыгожай фізіяноміі.
Але Хрысціна не стала яшчэ раз біць Кацюху нагой, а надзіва будзённа паставіла нагу ў брудным паўкедзе на плячо старшакурсніцы:
– А ты, Кацюха, як, уцяміла, што нельга крыўдзіць малодшых?
– У-гу, – буркнула Дварковіч.
– Не, не так! – нешта раптам згадала Хрысціна. – Не пойдзе! Давай лепей, як і належыць у падобнай сітуацыі, ты папросіш у нас прабачэння…
Каця маўчала.
– Ну! – патузала Каціна плячо нагою Рудая.
– Прабачце…
– Хіба ж так просяць?.. Ды і каго ты просіш, незразумела… Давай як след прасі, а то можам і не дараваць…
– Прабачце нам, дзяўчаты, калі ласка, мы болей так не будзем, – з прыкметным намаганнем выціснула з сябе Каця.
– Ну, не вельмі каб ужо дужа шчыра атрымалася, скажам прама, але, як думаеце, – звярнулася Рудая да ўражаных сябровак, – на першы раз, можа, даруем?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.