Эротические рассказы

Дагератып. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Дагератып - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
хмыкнула. Маніць, як шоўкам шые.

      – Запэўніваю, мы зацікаўленыя зрабіць сваю справу як найхутчэй, і без усялякіх непрыемнасцяў… для абодвух бакоў, – Ніхель ліў словы алеем на аладкі.

      Граф на гэты раз пакланіўся ў адказ, нібыта прызнаючы, што перад ім найменш вінаваты, гэткая нейтральная дзяржава:

      – Што ж, заўтра ў вас будзе адзін дзень. Пасля вы павінны з’ехаць.

      І рушыў у дом, кінуўшы цераз плячо:

      – Пакоі займайце на першым паверсе ў левым крыле, якія хочаце. Прынамсі, там працеплена.

      Калі граф ужо адчыняў дзверы, Давыд, ледзь стрымліваючы абурэнне, выгукнуў:

      – Дык ці няможна запрасіць хоць якую прыслугу назаўтра! З намі ж паненка…

      Шымон азірнуўся цераз плячо, ягоны профіль нагадваў бы, напэўна, італійцаў, каб не пашкоджаны нос, і паўтарыў на гэты раз проста стамлёна:

      – Прыслугі няма. І не будзе. Пакуль я тут, у гэты маёнтак не прыйдзе ніхто з мясцовых.

      – Вас так баяцца? – падала голас Багута.

      – І баяцца, і ненавідзяць, – неяк дужа спакойна прамовіў граф. – Так што і вам не раю, пакуль гасцюеце ў мяне, выходзіць за агароджу маёнтка.

      – Ого! – не вытрымаў Давыд, – Проста абложнае становішча… Чаму ж вы хоць сабакаў не прыхапілі?

      – Не люблю сабак, – кінуў Каганецкі і зайшоў у радавы дом.

      На дзвярах, за якімі схавалася ягоная пругкая ўпэўненая пастава, выразна бачыліся сляды ад куль. Светлая драўніна ў выбоінах яшчэ не паспела пацямнець і нават набракнуць вільгаццю.

      Ужо ў ложку, такім вялізным, быццам у ім павінны былі займацца каханнем Брунгільда ды Зігфрыд, Багуслава ўспомніла, што падалося ёй у тоне кульгавага графа такім знаёмым: агіда. Агіда і нянавісць, скіраваныя да сябе. Але з чаго б гэтаму эксцэнтрычнаму багацею сабой пагарджаць? “Проста ва ўсім бачу цені ўласных хімераў”, – сумна вырашыла Багута і правалілася ў сон, цёмны і непрыемны, як сутарэнне са смаўжамі.

      Абуджэнне было не менш дзіўным, чым усё навокал, і гэткім жа спалошным: нібыта проста над вухам ударыў звон, завібрыравала паветра, як паверхня вады, закалацілася сэрца…

      Вось жа і адвучыла сябе баяцца – а сэрца ўсё роўна не слухаецца, калоціцца, тузаецца, як жабяня ў гарачай вадзе.

      Металёвы звон яшчэ раз запоўніў сабой прастору… Што за выбрыкі? Багута, блытаючыся ў рукавах і гузіках, апранулася. Учора, ушчэнт змучаная, пры цьмяным святле адзінай вылучанай ёй свечкі, яна не паспела асабліва разгледзецца. Цяпер позірк спрактыкавана слізгаў, ацэньваючы абстаноўку: калі што, з вакна выскачыць будзе цяжка, рамы тоўстыя, зачыненыя наглуха, мусіць, ужо невядома колькі гадоў. Акрамя ложка на драўляных слупах-калонах у пакоі толькі шафа, грунтоўная, як у купцоў, з упрыгожванняў – парцьеры з букецікамі незабудак на ружовым фоне ды забытая парцалянавая пастушка з баранчыкам на стабурку. Та-ак, ні табе ваўчыных галоваў, ні паганскіх стодаў… Падобна, у гэтым крыле месціліся пакоі для прыслугі, вось якаясь пакаёўка альбо кухарка і стварала свой маленькі свет з кветачкамі ды авечачкамі пасярод


Скачать книгу
Яндекс.Метрика