Эротические рассказы

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
часам рабіла пана падобным да васямнаццацігадовага шкаляра, які напускае ў пакой злога прафесара налоўленых на могілках варон. А часам вусны іранічна крывіліся, і іх уладальнік здаваўся зусім сталым, быццам выпіў не адну чару воцату з рук Фартуны. Жанчыне ў вышытай срэбрам сукенцы пан усміхаўся радасна, але й трохі вінавата. Яго абагнаў чарнавокі хударлявы хлопчык гадоў дзесяці, апрануты ў акуратны камзол з залатымі галунамі і таксама з шабляй пры баку. Хлопчык намагаўся паводзіцца годна, паважна, каб адразу казалі – “во, які дарослы!”, але не вытрымаў, працягнуў рукі і кінуўся да кабеты.

      – Мама! Сястрычка!

      – Алесік! Родненькі! Пан Вырвіч! Пранціш!

      Светлачубы пан Вырвіч паспеў трапна даць выспятка нейкаму падшыванцу, які цэліў да пакінутых без прыгляду куфраў, прыабняў жанчыну з дзіцем, потым паляпаў па плячы расчуленага Хвэльку, што паўтараў, як узмужнелі шаноўны пан Пранціш ды паніч Аляксандр… Нават партовыя чайкі пачалі крычаць нешта больш лагоднае.

      – А вось яна якая, наша паненка Сафійка! Ліцвіначка-красачка!

      Малады пан падхапіў на рукі дзяўчынку ў карункавых спаднічках, каб даць магчымасць пані Саламеі расцалаваць сына. Падняў малечу перад сабой:

      – Вочы дакладна таткавы!

      Сафійка сярдзіта ўтаропілася ў аблічча незнаёмага дзядзькі і трапна пацэліла далонькай яму ў лоб.

      – Пусці!

      Атласны туфлік нарэшце зваліўся на брукаванку, пакрытую рыбінай лускою і сухімі водарасцямі.

      – І характар таткавы! Зерне ад каласка!

      Дзяўчо, гатовае зараўці, забраў Хвэлька, прыгаворваючы, што вось жа, якая дактароўна Баўтрамеева Лёднічанка не гжэчная паненка расце, жаніхоў усіх у свой час распалохае, калі гэтак жа, як дзядзьку Вырвіча, біць па лбе будзе.

      – А дзе Бутрым?

      Пытанне прагучала са збялелых вуснаў жанчыны ціха, нібыта яна баялася пачуць адказ. У сініх вачах плёскалася такая трывога, што праўдзівы рыцар адразу ж заазіраўся б – каго выклікаць на двубой?

      – Не хвалюйцеся, пані Саламея, з Баўтрамеем усё добра, – паспяшаўся запэўніць кабету пан Вырвіч, адводзячы вочы. – Жывы, здаровы… З ніякімі Пандорамі не закруціў. Заняты навукай.

      – Пан бацька ў лабараторыі! Доследы робіць! – з гонарам выкрыкнуў чарнавокі Алесь, рука якога так учапілася за рукаў матчынай сукенкі, нібыта баяўся – выпусціць, і адразу ж зноў застанецца адзін.

      Саламея спахмурнела, расчараванне ценем лягло на вытанчаныя рысы.

      – Чакай… Я адчуваю, нешта тут не тое. Што ж у Бутрыма за доследы, якія не далі сустрэць жонку і дачку, з якімі амаль два гады не бачыўся? Такім ён быў толькі ў маладосці, калі здабываў у Полацку філасофскі камень, свету не бачачы, пакуль дзверы не ўзламалі ды самога за даўгі не прадалі. У што Бутрым зноў улез?

      Вочы пані бліснулі небяспечна, як каштоўныя камяні на дзяржальне вострай зброі. А такую кабету не надта штурханеш, нават калі ведаеш, што яна – не герцагіня.

      Мора абыякава плёхалася пад палямі прычалу, гайдаючы накіданае смецце.

      – Ды


Скачать книгу
Яндекс.Метрика