Эротические рассказы

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
дождж зашаргацеў у парудзелай лістоце.

      – А год таму, калі я пляменніка біскупа параніў на двубоі, ты пастаралася, каб мяне з турмы адразу ж выпусцілі? А я яшчэ, дурань, гадаў, з чаго б то суддзі раптоўна перамяніліся, намякалі, што хтось за мяне слоўца замовіў…

      – І з вамі, пан Вырвіч, мне павек не расплаціцца, – гэтак жа ціха, з пяшчотным сумам у голасе, прамовіла Раіна. Вырвічу хацелася ажно зараўці ды страсянуць дурную кабету за плечы – анёла-ахоўніка з сябе выяўляе, хаваецца, п’есу на хаду сачыняе… Нявартая яна… У той час, як магла проста заставацца побач і не кроіць драгуну сэрца.

      – І як жа цябе цяпер называць? – з горкай насмешкай спытаў Пранціш. – А то й не ведаю, як паспалітай грамадзе прадставіць. Зноў Семпенсетра, прынцэса егіпецкая?

      Але Вырвіч забыўся, што Раіну, прыгонную акторку, якая зведала з жорсткімі гаспадарамі не адно кола пекла, збянтэжыць не проста. Яна прысела ў прыдворным рэверансе і з годнасцю прадставілася:

      – Мадам Серафіна Мішэль, вашамосць. Артыстка каралеўскага тэатра.

      І позірк такі хітручы…

      Саламея перапыніла допыт, змусіўшы змерзлую госцю ўсесціся, ды яшчэ абхінула яе футрам – мяркуючы па пасінелых вуснах артысткі, гэта было не лішнім.

      – Мадам уваходзіць у блізкае кола караля? – без усялякіх нюансаў нецярпліва спытаўся негалантны Жылібер. – Дэ Вард ведае, хто вы?

      Па сэрцы Пранціша правяла вострымі кіпцюрамі лапа пачвары з найменнем рэўнасць, а яшчэ загарчыла расчараванне. Калісьці ж і Станіслаў Панятоўскі за чароўнай артыстачкай упадаў… Няўжо яна такім вось чынам працягнула кар’еру, каралеўскай фаварыткай стала? Стары Людовік перабраў усіх гожанькіх тэатральных кабетаў. Адкуль жа яшчэ такія ўборы ды куча грошай? Але Раіна толькі лёгка і сумна ўсміхнулася, і збліснулі перліны, як слёзы – вось-вось сцякуць.

      – Яго вялікасць мяне бачыў, але не надта надае ўвагі майму існаванню. Я на ягоны густ занадта хударлявая, і ў Аленнім парку Версаля мяне не пасялілі. З дэ Вардам, дзякуй богу, таксама сустракацца не даводзілася… Я не зарабляю паслугамі ў ложку, не пераймайцеся, пан Вырвіч.

      Вось жа, здагадалася, пра што былы жаніх думае… У Аленнім парку зладзілі цэлае пасяленне для каралеўскіх палюбоўніц – частку пастаўляла афіцыйная фаварытка караля мадам Дзюбары, кагось самі бацькі прысылалі – вой, якая дачушачка ў нас міленькая, зрабіце ласку, ваша вялікасць, пазбаўце яе цнатлівасці… Цьфу! Ды Станіслаў Панятоўскі на гэтым фоне мніхам выглядае. Тут не дзейнічае раздзел дзевятнаццаты, артыкул трыццаць шосты Статута Вялікага Княства Літоўскага: «Зводнікі i зводніцы дзеля ўтаймавання разбэшчанасці i падбухторвання жанчын да распусты не могуць быць цярпімымі, такім людзям трэба адразаць нос i вушы, калі ж яны будуць працягваць займацца тым самым i пасля гэтай кары, то пазбаўляць ix жыцця».

      – Але ў мяне ёсць сяброўкі са спамянутага Аленняга парку, – запэўніла Раіна. – Тая самая Мары Бушэ, мы з ёй у адной трупе былі, прыехала сюды падлячыцца – баіцца, што кароль


Скачать книгу
Яндекс.Метрика