Эротические рассказы

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
Ён не злы, не дурны, і пра патрыятызм сантыменты мае, але слабы. Пляменніка Станіслава адправіў у Парыж, да сваёй сардэчнай сяброўкі мадам Жафрэн, гаспадыні моднага салона, якая называе Цялка “дарагі сынок”. А хлопец так адчытаў дзёрзкую плебейку за непаважлівыя словы пра дзядзьку, што яна дасюль паверыць не можа. Мне давялося кансультаваць мадам, дык я ад яе паўгадзіны слухаў развагі, як жа гэта пятнаццацігадовы хлапчук аказаўся больш ганарысты ды смелы за дзядзьку-караля!

      – Табе што, Цялок падабаецца? – абурана выгукнуў Пранціш. – Ды ён хутка дзяржаву загубіць! Чужаземныя войскі пусціў гуляць, як хочуць! Нясвіж разрабавалі, Слуцак! Панятоўскі, можа, і някепскі чалавек. Але як кароль – толькі замінае Айчыне. Пан Рысь мне распавёў, што Валконскі, якога з Санкт-Пецярбурга даслалі замест Рапніна, прыгразіў, што пакарае Чартарыйскіх, калі будуць надалей недакладна выконваць волю імператрыцы. Панятоўскі абурыўся – Чартарыйскія ўсё ж ягоныя сваякі, Фамілія. І з боку расейцаў што за нахабства – як можна караць замежных падданых? А Валконскі яму: “Нiколi не думаў, што вашая каралеўская мосць можа вымавiць такое слова. Данясу пра ўсё майму двару…” Нават сцвярджаць, што мы – не Расія, на іх погляд, нам нельга! Так што для нас лепей, што ў Еўропе Станіслава Аўгуста абвесцяць дыктатарам!

      – І Цялок – палітык ніякі, – уздыхнуў Лёднік. – Лепей бы і далей Шэкспіра перакладаў, а не вырашаў лёс радзімы. Але што загадаеш асабіста мне, праваслаўнаму дысідэнту, рабіць? Шаблю браць і ісці караля скідаць? Альбо паспрабаваць нарэшце хоць пад ягонай пратэкцыяй зладзіць першую медычную школу на Беларусі? Да таго ж я магу прыўнесці туды, чаго ні ў воднай медычнай школе свету больш не будзе…

      Апошнія словы Лёднік прагаварыў з нейкай прытоенай жарсцю, уперыўшыся мройным паглядам у сцяну, на якой пагойдваліся карункавыя цені ад лістоты маладых каштанаў – нібыта нехта лавіў залатой сеткай скрушлівыя прывіды. Пранціш Вырвіч нахмурыўся.

      – Гэта ты пра асаблівыя веды, якім цябе вучаць сябручкі, гэтыя падлючыя Бяскоўскі ды барон дэ Вард, якіх мы ўжо дзве гадзіны лішнія чакаем?

      – Яны смелыя вучоныя! – напяўся Лёднік. – Ignoti nulla curatio morbi,[2] таму варта ісці на рызыку. Ты разважаеш, быццам невук…

      – А ты – як даверлівы дурань, якому толькі пакажы бляск на паверхні вады, скочыць у яе золата шукаць! – Пранціш сярдзіта нахмурыўся. Відаць было, што спрэчка гэткая не першы раз. – І спадар Жан Жылібер табе колькі разоў казаў з імі не звязвацца! Бяскоўскі адно глядзіць, як тваіх пацыентаў пераманіць. А барон, мецэнат ваш усемагутны, людзей за смецце ўважае. Ты не задумваўся, з чаго б то ён з табой такі мілы? У госці прыязджае, хоць у тваім дамку нават асобнага пакоя пад сталоўню няма? Быццам кот кавалак сала аблізвае, перш чым зжэрці.

      Лёднік хацеў запярэчыць, але зноў пачуўся грукат: пані Саламея, устрывожаная спрэчкай, выпусціла з-пад увагі прыціхлую Сафійку… Цяпер тая сядзела ля адчыненай шуфляды адной з шафаў, ледзь утрымліваючы


Скачать книгу

<p>2</p>

Нельга лячыць неспазнаную хваробу (лац.).

Яндекс.Метрика