Эротические рассказы

Шоўк (зборнік). Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
хто вам сказаў, што мы з Анастасіяй Мажар не роўныя?

      – Гэтага мне ніхто не казаў, – адрэзаў капітан. – І сляпому бачна вашае адрозненне, – дадаў ён. – Што ж, – загаварыў пасля непрацяглай паўзы даўжынёй у падкурванне цыгарэты, я таксама папрасіў агеньчыку, – гэта многае растлумачвае.

      Капітан зноў выйшаў з-за стала і сеў побач са мной на яго вугал, склаўшы на грудзях рукі.

      – Навошта вы сказалі, што наркотыкі вашы? – знянацку спытаўся ён, гледзячы мне ў вочы. Я не чакаў такога рэзкага пытання, таму ненадоўга разгубіўся, але хутка адказаў:

      – А чые ж яны, па-вашаму?

      – Верагодна, Анастасіі Мажар? – няўпэўнена вымавіў ён.

      – Выключана, – запярэчыў я. – Насця ніколі не ўжывала наркотыкі.

      – Колькі гадоў вы знаёмы? – перапыніў мяне капітан.

      – Тры тыдні, – ляпнуў я, не падумаўшы.

      – Гм, – твар капітана наведала незразумелая ўсмешка, але, нібы цень, тут жа рэтыравалася, – гэта шмат аб чым гаворыць.

      – Аб чым? – занепакоіўся я.

      – Вы ў курсе, спадар беларускі пісьменнік, што закаханыя, як правіла, сляпыя?

      – З чаго вы ўзялі, што я закаханы?

      – Ну, як жа, – здзівіўся капітан, – толькі што вы тлумачылі свае адносіны з Анастасіяй Мажар на прыкладзе фільма «Сабака на сене»…

      – Я шмат чаго гаварыў, – прамовіў я. – Але гэта не азначае, што ўсе мае словы – ісціна, бо я не Бог.

      – З Богам вас ніхто і не параўноўвае, – задумліва прамовіў капітан. Ён зноў сеў за стол, забарабаніў па стрэшцы пальцамі. На дзіва, пальцы міліцыянта нагадвалі жаночыя, зрэшты, як і ў мяне. Такімі пальцамі толькі розных Моцартаў ды Бахаў на піяніне граць. – Вы вельмі супярэчлівы чалавек, – расцягваючы кожнае слова, нібы гуму, адзначыў капітан. – Не баіцеся, што некалі вам давядзецца несці адказнасць за кожнае вымаўленае слова?

      – Не, – адказаў я, – толькі таму, што маю праўду, як я яе разумею, можна будзе прачытаць у маіх кнігах.

      – А да іх далёка…

      – Не зусім. Усяго чатыры кілаграмы гераіну.

      – Вы вельмі любіце гуляць у словы, спадар беларускі пісьменнік.

      – Прафесія вымушае.

      – Што ж, тады падумайце і пагуляйце ў словы на адзіноце, – сказаў капітан і выклікаў вартавога сяржанта.

      – Допыту не будзе? – пацікавіўся я.

      – Аб чым вас дапытваць? – усміхнуўся капітан. – Тое, што мне было патрэбна ўведаць, я ўведаў.

      Мяне зачынілі ў камеры папярэдняга зняволення, і маўклівая цішыня чорным пледам прыкрыла мне плечы. Я адчуў сябе вельмі стомленым за дзень і заплюшчыў вочы, але сон не ішоў. Зрэшты, мне і не хацелася спаць. Я ўспомніў да драбніц кожны эпізод падзей сённяшняга дня, але ні на адным не спыніўся. Навошта? Я спыняўся толькі на вобразе Насці. Яна стала іншай, не падобнай на сябе. Дзе падзелася тая кава, тая багна млявай чысціні ейных вачэй? Заміж яе я ўбачыў шэры попел, зыбучы пясок і халодную сталь стылету. І гэты маскарад… Адкуль ён? Што сталася з маёй Насцяй? Куды яна падзелася? А гераін? Пры чым тут гераін, і што я раблю ў пракуратуры? Мне гэта


Скачать книгу
Яндекс.Метрика