Эротические рассказы

Шоўк (зборнік). Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
затым прамовіла «ма-ма». Я перажагнаўся. Гэта была ўсяго толькі лялька. Ложак аказаўся да мяне добразычлівым. Ён больш не выбрыкваўся, хоць я і сядзеў на самым куточку, баючыся з аднаго боку зваліцца на падлогу, з другога – не раздушыць яшчэ якую-небудзь цацку. Магчыма, што я натраплю і на тэрмінатара. А я не ўпэўнены, што тэрмінатар, таксама, як лялька, прамовіць, закаціўшы вочы, «та-та». Што я яму тады скажу? Што я не ягоны тата, а проста праездам? Дык ён мяне так змадыгуе, хоць і цацка, што мяне не тое што маці родная не пазнае, я сам сябе не пазнаю.

      Асцярожна я паварочваў галаву то ў адзін бок, то ў другі. Побач з ложкам, ля самага акна, стаяў стол, насупраць ложка – канапа. Яшчэ ў пакоі знаходзіліся вялізная шафа, тэлевізар, кніжная паліца…

      Дзверы адчыніліся.

      – Чаго ты сядзіш папацёмку? – Насцін голас супакоіў мяне, як матчына калыханка. Дзяўчына працягнула руку за кніжную паліцу, і загарэлася святло…

      – Куды ты мяне прывезла? – спытаўся я, калі

      Насця падышла бліжэй і села побач.

      – Да маіх бацькоў, – проста адказала яна.

      – Ты тут жывеш? – здзівіўся я, бо ведаў, што Насця жыве зусім у іншым месцы.

      – Так, гэта мой пакой.

      – А-а… што тады…

      – Ты маеш на ўвазе, дзе мы былі? Я там таксама жыву час ад часу, калі пасваруся з мамай. Тая кватэра належыць маёй сястры і ейным бацькам. Мы стрыечныя сёстры.

      – Дзіўна. Я чамусьці заўсёды лічыў вас роднымі. Здаецца, я атрымаў адказы на ўсе свае пытанні, аднак усё адно мне нічога не было зразумела, я адчуваў сябе ідыётам і паціскваў плячыма, як прыпадачны.

      – Ды ўсё нармальна, – супакойвала мяне Насця, – зараз мае бацькі збяруцца, і ты з імі пагаворыш…

      – Я?! – нічога я не зразумеў.

      – Ну, ты ж хочаш ім нешта сказаць…

      – Ім я нічога казаць не збіраўся, але, калі ты хочаш, я ім скажу…

      – Што? – Насця ўпілася позіркам мне ў вочы да такой ступені, што я падумаў: яшчэ крыху, і мае вочы пад уздзеяннем Насцінага позірку страцяць сваё звычайнае месца жыхарства і расцякуцца ртуццю па падлозе. Хоць бы нічога не загарэлася…

      – Што кахаю цябе і хачу на табе жаніцца, – адказаў я.

      – А калі яны будуць супраць? – не адставала

      Насця.

      – Тады я цябе ўкраду і запатрабую выкуп у памеры мільёна мінімальных заробкаў, але ўсё адно цябе ім не вярну, а выкуп мы добрасумленна прап’ем.

      Насця адпусціла мяне. Я з палёгкай уздыхнуў і расшпіліў верхнія гузікі на кашулі, таму што стала раптам горача.

      …А пасля мы пілі каву. У коле сям’і. Тэлевізар барабаніў, але на яго балбатню ніхто не звяртаў увагі.

      Насціны бацькі вывучалі мяне, як буквар, хоць я не прамовіў яшчэ ніводнага слова. Я, у сваю чаргу, вывучаў іх, прывыкаючы ў думках да словаў «цесць» і «цешча», а Насця сузірала карціну позіркам крытыка. Відаць, яна адна толькі і кідала раз-пораз адным вокам позірк на тэлевізар.

      Насцін бацька меў ужо шмат гадоў і лысіну з белымі кусцікамі вакол яе.


Скачать книгу
Яндекс.Метрика