Эротические рассказы

Шоўк (зборнік). Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
а я – нешта накшталт фальклорнай практыкі. У яе заданне да іспыту – патапіць каго-небудзь з людзей. Вядома, зараз гэты працэс камп’ютарызаваны, але ж практыка ў яе фальклорная, яна любіць даўніну і хоча ўпэўніцца ў неўміручасці занятку продкаў. Толькі ў ванне цяжка ўтапіцца. Не, вядома, калі захочаш, можаш… а ці няма там другога дна, якое вядзе адразу ў акіян?..

      Тут мяне папрасілі пакінуць памяшканне і зачыніць дзверы з таго боку. Я падпарадкаваўся без лішніх слоў, сам не ведаючы, чаму, разумеючы толькі адно: тапіць мяне не будуць, і, відаць, мая русалка – не студэнтка. А шкада.

      Яна выйшла праз некалькі хвілін, на хаду выкручваючы, нібы мокрую, толькі што папаласканую бялізну, валасы. Але не хвост з залатой лускою трымаў яе раўнавагу, а стройныя прыгожыя чалавечыя ножкі з драпінкай, відаць, ад кашачых кіпцюроў, на левай каленцы, крыху ніжэй края блакітнага шаўковага халаціка, які павінен вісець у шафе на плечыках. Гэта рэч сястры, якую яна забылася ў спешцы забраць з сабой у Італію, калі ад’язджала разам з мужам-італьянцам, пакідаючы мне кватэру. Я ірвануў да шафы, расчыніў дзверцы, пустыя плечыкі торгаліся на вешалцы, як Бураціна на цвіку.

      Яна не была ніякай русалкай. Яна была проста Насцяй, мокрай Насцяй, з зачасанымі назад валасамі, з кавай глыбокіх, крыху раскосых вачэй, з крыху ганарлівым носікам і капрызлівымі вуснамі. Яна была той Насцяй, якая тры дні таму пры размове са мной не паверыла ніводнаму майму слову. Гэта было на «Художниках», пад вечар, калі надвор’е не выпендрывалася, і, хоць сонца ўжо зайшло, вецер і хмары не выкарысталі яго адсутнасць. Спакойна, як сонныя вароны, яны сядзелі на правадах прысутнасці і пазіралі на нас, як мы на тэлевізар – у чаканні, калі экран засвеціцца каляровым відарысам. Я выпадкова ішоў міма, мне было па дарозе да метро, і сустрэў даўняга сябра, якога даўно не бачыў. Некалі мы разам вучыліся ва ўніверсітэце. Зрэшты, калі ўспамінаць кожнага сябра, з якім я вучыўся і з якім сустракаўся ў той або іншы дзень тыдня ці вечар, – не хапіла б ніякага часу для асабістага жыцця і кубачка кавы, якую я вельмі люблю, асабліва з цыгарэтай. Тады я піў «Крыжачок», якім пачаставаў мяне сябар і сабрат па пяры Ілля Варанкоў, які, як і заўжды, знаходзіўся ў кампаніі прыгожых дзяўчат – паэтак і актрыс, бо лічыўся лепшым паэтам, што і было насамрэч. Насця не піла. Яна курыла нейкую дамскую цыгарэту адасоблена ад усіх, седзячы на самым куточку лаўкі, і дрыжэла, хаця было цёпла, у тонкай чорнай куртцы з тканіны падобнай да ядвабу. Верагодна, ёй адной толькі не хапала цяпла, таму што яна не прымала ўдзелу ў размове, цэнтрам якой з’яўляўся той самы Ілля Варанкоў.

      Мне спадабаліся Насціны вочы і вусны ў рамцы шакаладнага колеру, які заставаўся на белым фільтры яе цыгарэты нейкім сімвалам, прынамсі, мне так падалося. А сама яна знешне нагадала Анжаліку Варум, расейскую спявачку, у лепшыя яе гады, а я на Агуціна не падобны ні кроплі.

      Насця была нікім у гэтым згуртаванні талентаў і амбіцый (апошняга больш), калі не ўлічваць статус малодшай сястры Вікторыі ці проста Торы, як яе называлі сябры і сяброўкі,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика