Эротические рассказы

Шоўк (зборнік). Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
захацелася курыць. Я ўціснуўся ў джынсы і зайшоў на кухню. Адкрыў фортку і запаліў «прыміну».

      З клазета пачуўся характэрны гук зліўнога бачка, дзверы адчыніліся. Падцягваючы спартыўнае сіняе трыко з белымі лампасамі, на мяне глядзеў вусаты, што Сталін, дзядзька з голым торсам і татуіроўкай на плячы ў выглядзе змяі і кароны.

      – Курыць у хаце нават я не дазваляю сабе, – прамовіў дзядзька. – На лесвічнай пляцоўцы – калі ласка.

      Гэта быў Насцін бацька, не іначай. Яна гаварыла, што ён у камандзіроўцы, і я, як той дурань, спытаўся:

      – Вы толькі што вярнуліся?

      – Адкуль? – не зразумеў Насцін бацька.

      – З камандзіроўкі…

      – Я толькі што вярнуўся з прыбіральні, а гэта не адно і тое ж, – сказаў Насцін бацька і рэзка змяніў тэму. Ён паведаміў, што Насця пакінула мне цыдулку і дадаў ад сябе, што я доўга сплю. На маё пытанне, дзе сама Насця, яе бацька рассмяяўся мне ў твар і адказаў, што я, калі яшчэ буду так доўга спаць, прасплю ўсё на свеце.

      5

      – Я буду жыць доўга-доўга! Бачыш, якая ў мяне лінія жыцця на далоні? Пад дзевяноста, калі не болей. Прыгожай бабулькай, у коле шматлікіх унукаў і праўнукаў, я буду сядзець у крэсле і вязаць ім швэдары, шалікі і рукавічкі. Ану пакажы сваю далонь!.. Ведаеш, тваё жыццё кароткае будзе…

      – Як перадсмяротны хрып?

      – Не, як песня цыгарэты.

      6

      Насця вучылася на трэцім курсе ва ўніверсітэце замежных моў на італьянскім аддзяленні. З цыдулкі, пакінутай ёю, я даведаўся, што пасля заняткаў яна, бліжэй да вечара, адразу прыедзе да мяне. Гэта радавала, але і засмучала адначасова, бо паміж днём і вечарам я не ведаў, куды сябе падзець. Ды нядоўга думаючы, рушыў на Захарава, па дарозе мяркуючы завітаць да выдатнага празаіка Андрэя Федарэнкі, які працаваў у часопісе «Полымя». На жаль, паразмаўляць з ім не ўдалося, бо, як мне паведамілі, Андрэй узяў адпачынак і з’ехаў разам з жонкай на Гомельшчыну. Нічога іншага не заставалася, як ісці ва ўніверсітэт замежных моў, які насупраць рэдакцыі, не таму, што ён быў побач, а таму, што захацелася есці, а, як вядома, любая навучальная ўстанова мела свой буфет.

      Я ўзяў кавы і нейкія незразумелыя булачкі чырвонага колеру. У прынцыпе, кава таксама не была кавай, але гэта ўжо дэталі. І я піў каву, не адчуваючы ні смаку, ні задавальнення, нібы жуйку жаваў, з якой даўно ўцёк сок. Я ні аб чым не думаў, але не заўважыў, як да мяне падсеў Андрэй Шакель – мой даўні сябра, ён працаваў тут. Андрэй паклаў свой берэт на столік, расшпіліў скуранку і пазіраў на мяне глыбока пасаджанымі блакітнымі вачыма з-пад навесу броваў.

      – Ты што, муху праглынуў? – спытаў ён толькі таму, што не любіў маўчаць. Увогуле, Андрэй называў сябе «артыстам гутарковага жанру» і падпрацоўваў ды-джэем на «Радыё-стыль».

      – Што? – нібы з таго свету, незразумела зірнуў я на яго.

      – Па-першае, спачатку павітацца трэба, – упікнуў Андрэй, – а пасля ўсё астатняе…

      – У цябе ёсць нейкія прапановы? – абыякава спытаў я, таму што ўсе прапановы Шакеля я ведаў, як свае пяць пальцаў. Зараз ён пакліча мяне ў бар, што на другім паверсе ГУМа, за мой кошт. Я не памыліўся і адразу папярэдзіў, што


Скачать книгу
Яндекс.Метрика