Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін АкудовічЧитать онлайн книгу.
Але пакуль слова заставалася вусным, архіў мыслення (першапачатковая прастора а-рэальнасці) не выходзіў за межы калектыўнай памяці. Поўнамаштабнае фармаванне а-рэальнасці пачалося са з’яўленнем тэксту. Тэкст не быў звязаны з аб’ёмам калектыўнай памяці, які нязначна розніцца з аб’ёмам памяці я-чалавека. Тэкст прадставіў магчымасць фіксаваць «увесь» аб’ём быцця, незалежна ад таго, якая яго частка ўтрымліваецца ў полі непасрэднага досведу.
Тэхнагенная (інфармацыйная) эра, у дыскурсе якой мы знаходзімся, спакваля трансфармуе а-рэальнасць у n-рэальнасць (пазначым яе так). Гэта звязана з тым, што на змену плоскавай ды лінейнай прасторы тэксту заступае шматмерная, нелінейна арганізаваная прастора сродкаў віртуальнай інфармацыі, якая мае непараўнальна большую ад тэксту магчымасць фіксаваць, утрымліваць і аналітычна сінтэзаваць семантыку быцця.
2
Прамаўляю – гэта значыць моўлю з верай. Чалавек у той ці іншай меры заўсёды мысліў, але ў хрысціянскую эпоху (умоўна – да Дэкарта) гэтае мысленне было аформленае як маўленне да Бога, як прамаўленне Богу свайго сведчання веры ў Бога. У мысленні акцэнтавалася менавіта слова (да Бога), а не само мысленне.
3
У аснову тэкста пакладзеныя лекцыі для Беларускага калегіюма.