Эротические рассказы

Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір АрлоўЧитать онлайн книгу.

Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
даказаць, што свет літаратурных вобразаў менш рэальны за наш? Пэўна, не адзін ты і не толькі прыкладаючыся да сваёй біклажкі заўважаеш, што часцей не мастацтва наследуе жыццю, а якраз жыццё – мастацтву. Дастаткова згадаць авіятараны хмарачосаў у Нью-Ёрку, катастрофу з разраду тых, якія значна раней нам ужо паказвалі ў галівудскіх фільмах.

      Але зараз цябе цікавяць не арабскія тэрарысты, а мірныя, вечна недакормленыя мядзведзі, якія за месяц апрыходавалі б усіх байцоў Бэн Ладэна.

      Нейкае, яшчэ не да канца ўсвядомленае жаданне не адпускае цябе ад вальеры, прымушаючы наразаць вакол яе новыя і новыя кругі.

      Паводзіны мядзведзяў, безумоўна, заслугоўваюць павагі. Яны, як і ты сам, відавочна стаяць на тым, што калі ў змаганні нельга перамагчы, то неабходна, прынамсі, не паддацца. Яны кінулі выклік сваім турэмнікам, з’еўшы на падвячорак прадстаўніцу іхняй пароды, якая, стаўшы дарослай, наўрад ці змагалася б за правы абяздоленых жывёлаў, бо, кажуць, займалася ў школьным гуртку юных натуралістаў, дзе вучні звычайна мучаюць небараку вожыка, здадзеную кім-небудзь старую чарапаху ды пару анемічных вавёрак. Ты сам быў такім гурткоўцам і добра памятаеш, як лагодную зялёную чарапаху Тарцілу вы кармілі газетамі з партрэтам Хрушчова (што, як ні дзіўна, пайшло ёй на карысць), а лядашчую вавёрачку пачаставалі аднойчы адмысловымі арэхамі, якія праз шпрыц начынілі гарчыцай.

      Мядзведзі пра згаданыя эксперыменты, трэба спадзявацца, не ведаюць. Іх чацвёра: бацька, маці і два маладзёны. Ужо па іхніх паставах і выгоднасці месца, занятага дзеля дзённае дрымоты, ты бачыш, што рэй у сям’і вядзе стары бялун, у якога жыццё ў няволі так дарэшты і не знішчыла прыроднае велічы. Ты з усё большай павагаю прыглядаешся да патрыярха, бо гэта відавочна ён у крытычны момант, маланкава ацаніўшы сітуацыю, прыняў адзіна правільную пастанову: «Есці!»

      Твой унутраны краявід ачышчаецца ад туману, і ты разумееш, што прымагнічвае цябе да вальеры: імкненне ўступіць са старым мядзведзем у кантакт. Табе ўяўляецца, што дзеля гэтага не абавязкова лезці да яго (з усімі непрадказальнымі вынікамі такой экспедыцыі). Мо хопіць таго, што ты на імгненне спаткаешся з ім вачыма і, як часам здараецца ў свеце людзей, галоўная інфармацыя будзе счытаная – важна толькі гранічна сканцэнтравацца і настроіць свой унутраны прыймач на адпаведную хвалю.

      Што ты прагнеш даведацца найперш, дык гэта тое, кім ён хадзіў па зямлі ў мінулым жыцці. Ты мусіш ухапіць нейкую зачэпку, нітачку, якая дапаможа раскруціць клубок аналогіяў і асацыяцыяў. Аднак злавіць позірк уладара вальеры надзвычай няпроста, бо ён цяпер у абдымках свайго мядзведжага Марфея: заснуў на санцагрэі пад штучнай скалой з падазронымі цёмнымі плямамі.

      З паўночнага боку вальеры – адтуль, дзе рэзідэнцыя паўліна з выскубаным на сувеніры хвастом – да скалы можна падысці бліжэй. Але чым парушыць ціхамірны сон белага патрыярха? У кішэні твайго паліто – жменя цукерак «Чырвоная Шапачка». На абгортках якраз тое, што трэба, – апетытная дзяўчынка


Скачать книгу
Яндекс.Метрика