Эротические рассказы

Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір АрлоўЧитать онлайн книгу.

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
вы мітусіцеся паблізу шлягбаўма са сваімі паперамі, а кучаравы капітан з прозьвішчам ці то Гурок, ці то Бурак, зазірнуўшы ў іх адным вокам, пагардліва кідае:

      – Пущай сам Шушкевич придет и мне скажет, тада пропущу.

      Ягоны калега, зрабіўшы страшныя вочы, абяцае, што ўсё адно будзе правяраць «щацильна».

      Каля шлягбаўма гамуе аўтобус зь дзявочай зборнаю па нейкім спорце. Пакуль трэнэр вядзе перамовы з начальствам, юныя спартоўкі просяцца ў паставога:

      – Товарищ милиционер, пропустите. У нас соревнования. Нам завтра вечером на помост в Париже выходить.

      – Знаем мы ваши соревнования, – міралюбна адгукаецца «товарищ милиционер». – Трахаться едете с французами за доллары. Будете с нами за рубли – тогда пропустим.

      Пэрспэктыва пакаштаваць нясьвіскага сала з чырвонай праслойкаю ды пачуць адну з вэрсіяў утварэньня колеравай гамы вашага сьцягу робіцца для кракаўскіх гейналістых усё больш туманнаю.

      Ваш апанаваны апошнімі надзеямі аўтобус бярэ курс на Берасьце – шукаць справядлівасьці ў высокіх кабінэтах. Надпіс на ўезьдзе ў горад папярэджвае: «Народы СССР – едины». Мяркуючы па аўтобусных нумарах у чарзе за мяжу ды па агульнай эканамічнай прасторы прымежнага поля, па якім не адважыцца прайсьці басанож нават твой знаёмы серабранкаўскі п’янтос Камінтэрн, – лёзунг кажа шчырую праўду.

      Беларускае мовы на берасьцейскіх вулках і ў берасьцейскіх кабінэтах людзі ці то ня хочуць разумець, ці то сапраўды не разумеюць.

      – Так вы, ребята, к нам из Белоруссии приехали? – з ухмылкаю пытаецца абласны начальнік. – Как у вас в Белоруссии погода?..

      З аднаго кабінэта ў другі вы пераяжджаеце па вуліцы імя Касманаўтаў. Табе згадваецца, як гадоў пяць таму ты быў на сэмінары маладых талентаў у Воршы і прапанаваў сакратару гаркаму партыі, што вучыў вас розуму, назваць аршанскую вуліцу Касманаўтаў імем Караткевіча, які пісаў тут «Дзікае паляваньне караля Стаха». Функцыянэр быў абураны: «Мы на это никогда не пойдем. Такое решение будет идеологически неверным». «Чаму?» – не здаваўся я. «Потому что эта улица названа в честь советских космонавтов». «Яны што, усе разам тут нарадзіліся й жылі?» Партыйны сакратар быў не пазбаўлены пачуцьця гумару:

      «Они над Оршей пролетали».

      Назвы вуліцаў Берасьця сьведчаць, што над ім праляталі Пушкін з Гогалем, Будзённы з цэлым эскадронам бальшавіцкіх башыбузукаў, а таксама Ленін з самім камунізмам.

      Няблага вывучыўшы гарадзкую тапанімію «западных ворот советской страны», вы вяртаецеся на шашу і – о, сьвятая наіўнасьць! – спрабуеце заняць у чарзе ранейшае месца. Яшчэ на далёкіх подступах з аўтобуса зь віцебскім нумарам высыпаюцца, як блашчыцы з матраца, дзясяткі два разьятраных жанок ды іхніх няголеных спадарожнікаў.

      Ваш аўтобус сутаргава плішчыцца наперад. Хмурныя мужчыны зь Віцебшчыны дакляруюць вам размалаціць каменьнем вокны. Жанчыны дзейнічаюць больш радыкальна. З крыкам «Проедете по нашим трупам!» яны кладуцца на мокры ад імжачкі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика