Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір АрлоўЧитать онлайн книгу.
кавярні з бруднымі вокнамі. П’яная расейская жанчына просіць пяць рублісаў на чыёсьці пахаваньне. У двух дзейных шапіках прадаюцца літаратурна-мастацкія творы з сэрыі «Жесткий секс для взрослого чтения» па 10 рублісаў за штуку. «Приключения молодой женщины» заважылі на ўсе 15. Магчыма, іх выдае сын азэрбайджанскага міністра.
Павыбіваныя й застаўленыя фанэраю вокны нацыяналізаванага пансіянату «Прибалтика». Дом творчасьці пісьменьнікаў сёлета таксама вярнулі латыскаму народу, прычым кажуць, што ў працэсе вяртаньня былому дырэктару далі аўтаматным прыкладам па галаве.
Не сказаць, каб я надта шкадаваў адданага прыхільніка графаманскіх раманаў А. Чакоўскага, але ісьці да Дому творчасьці мне неахвота. Замест гэтага я паварочваю да мора.
Ад колішніх гаманлівых гурмаў савецкіх працоўных, што прыяжджалі прыгожа адпачыць і паправіць здароўе працэдурамі ды гарэлкаю «Кристалл» з рыскім бальзамам, цяпер засталося толькі некалькі самотных постацяў. Я вітаюся з морам, і ніхто не замінае нашай элегічнай размове.
З выкінутых хвалямі галінак хтосьці выклаў імя жанчыны, а можа – коткі ці птушкі – Люка. Я падымаю ўторкнутую ў кружок ад літары «ю» гронку рабіны. Ягады халодныя й гаркавыя, але зь іх смакам ня хочацца разьвітвацца.
На станцыі Маяры ўдаецца знайсьці адчыненую кавярню, што сустракае мэлёдыяй «Yesterday» і пахам сапраўднае кавы. Гэтая ўтульнасьць, кава, узьбітыя вяршкі ды булачкі з разынкамі здаюцца асколкамі іншага сьвету, і ў маёй грэшнай галаве варушыцца блюзьнерская антыдэмакратычная й агідная мне самому (але, зараза, варушыцца) думка: што ўсё ж лепей – быць параднай брамаю азіяцкай імпэрыі ці задворкамі эўрапейскай цывілізацыі?
Нешта падобнае відавочна рупіць і маім спадарожнікам па электрычцы. Адна пара гаворыць па-расейску, другая – па-латыску. «Вот и получили Латвию, свободную от всего», – кажа «русскоязычная» кабеціна й апавядае пра якуюсьці ці то кладаўшчыцу ці то таваразнаўцу Веру, што не здала абавязковага іспыту па латыскай мове, бо ня ведала галоўных твораў тутэйшага мэтра жывапісу.
Пра што гамоняць латышы, я не разумею. Не разумею, апрача таго, што гаворка ідзе пра Дайніса Іванса, зь якім я маю гонар быць знаёмым з часоў латыска-беларускага змаганьня супраць праекту Даўгаўпілскай ГЭС.
Мы былі з Дайнісам у 1986-м на водным ральлі пратэсту па Дзьвіне; яно пачыналася на мяжы, у Друі, а таму ў менскіх касах ніякіх квітоў туды не было, хоць бесьперасадачныя вагоны «Менск—Друя» ішлі пустыя.
Я бачыў, як Дайніс ірваўся да мікрафона на абмеркаваньні праекту ГЭС, калі маскоўскі аўтар праекту зь вясёлаю ўсьмешкай даводзіў тубыльцам, што іхнія найбольш каштоўныя архітэктурныя помнікі ў зоне затапленьня вялікія белыя бацькі з Масквы абгародзяць бэтоннымі дамбамі і да іх можна будзе, калі заманецца, падплысьці на чоўне.
Найперш дзякуючы Дайнісу напалову рэалізаваны праект пахавалі. Дзясяткі тысяч людзей у Латвіі й Беларусі засталіся жыць у сваіх дамах, а тая барацьба сталася пачаткам