Час чумы (зборнік). Уладзімір АрлоўЧитать онлайн книгу.
з табой схадзіць. Ад Герцыкі пойдуць твае стругі купна з нашымі.
– Добра мовіў. – Валодша, зусім адтаяўшы, гладзіў далоняй мякчэйшую і святлейшую, чым валасы на галаве, бараду.
– А пад якімі сцягамі ў паход пойдзеце? – са смехам у сініх вачах запытаўся Віславус. – Пад тымі, што біскуп даў?
– Пад полацкімі! – апярэдзіў кульгавага ваяводу Васілька. На круглявым твары ў падлетка з’явілася першая, трохі вінаватая ўсмешка.
Літоўскі ваяр Рудзіс за ўсю размову не вымавіў ані слова. Але слухаў ён з чуйнаю ўвагай, і, хоць крыўдныя князевы словы абміналі яго, як абмінаюць стрэлы загавораны панцыр, відаць было, што руды волат спагадае сваім спадарожнікам.
– Затчэна[7] карчага ды маўклівы чалавек – невядома, што ў іх ёсць, – павярнуўся князь да лiтоўца. – Якія весці прынёс?
– Тры леты мінула, як крыжакі схапілі кунігаса Даўгерута. – Рудзіс някепска гаварыў па-крыўску. – Мы будзем помсціць, пакуль помнім яго імя.
I Усеваладавы паслы, і полацкі князь з ваяводам добра ведалі, як Даўгерут паехаў на перамовы з ноўгарадцамі і на зваротным шляху трапіў у палон да мечаносцаў. Звыклага да лясных разлогаў кунігаса пасадзілі ў каменную цэлю з кратамі заместа столі. Яму днямі не давалі вады, а калі ён засынаў, вартавы калоў яго зверху дзідай. Сам ордэнскі магістр Волквін падпальваў Даўгеруту ў розных месцах валасы і бараду. Вольналюбівы Усеваладаў цесць не стрываў здзекаў і забіў сябе.
– Мы аддаём нябожчыкаў агню, а немцы закапалі нашага князя, як сабаку. – Голас літоўца зазвінеў. – Даўгерут не трапіў на неба і нябачна блукае па нашай зямлі. Ён дае слабым сілу, а моцных робіць яшчэ мацнейшымі. Яны, – Рудзіс выцягнуў перад сабою.
– Летась было, па Дзвіне сплыло. Што ты скажаш цяпер?
– Нашы людзi прыйдуць да нямецкіх замкаў. Мы кінулі дзіду ў раку. Гэта – вайна. Мы дамо столькі сотняў войска, колькі пальцаў на руках у цябе з тваім ваяводам і ў мяне.
– Які знак паслаць вам, калі я пайду ў паход? – таймуючы радаснае хваляванне, спытаўся Валодша.
– Будзем сачыць твае караблі на Дзвіне.
Князь абняў літоўца і, удыхнуўшы кіслявы пах ягонай аўчыннай безрукаўкі, краем вока перахапіў раўнівыя позіркі кульгавага Збыслава і Васількі. Выпусціўшы з абдымкаў Рудзіса, ён гэтаксама моцна абняў Усеваладавых паслоў. Падлетак ажно па-дзіцячаму войкнуў.
– Стольніка з чашнікам сюды! – загрымеў князь.
– Грэх сёння бочку трайняку не разбіць!
6
Лекар вярнуўся ў Запалоцце, калі вадзянік ужо расклаў сваё халоднае вогнішча і над ракою папоўз туман. Дзітрых насвістваў крывіцкую песеньку.
Пастаялец чакаў на старым бервяне пад тынам, там, дзе падворак апускаўся да Палаты. Чалавека, што сядзеў тут, нельга было згледзець з вуліцы. Убачыўшы лекара, Тэадорых, не тоячы нецярплівасці, ускочыў на ногі.
– Gott mit uns! – прывітаўся кастапраў. Ад яго пахла брагай.
Яны зайшлі ў хату, і Тэадорых зачыніў дзверы.
– Бачу, ты вясёлы. Напэўна, не толькі ад віна? Лекар,
7
Заторкнутая. даўгія рабаціністыя рукі, – летась забралі жыццё сямі рытараў.