Эротические рассказы

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор БарадулінЧитать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай.

      Галы – прагны, ахвочы да нечага. Пітух на ежу гал, гатоў усё з’есці. На дзевак галы, як кот на сала.

      Галяк – голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава. Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца.

      Гáмнуць – схапіць, узяць. Знахопу як гамніць, аж я знячы́веліла.

      Гамолка – акраец, луста, скібка. Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў.

      Гамонак – гамана, гамонка. П’яны прыдзіць, тады гамонку будзіць.

      Гандлёўшчык – гандляр. Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа.

      Ганьбаваць – грэбаваць. Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць.

      Гара – гарышча. Усцягнулі сена на гару, паспелі. Гарадзішча – плот, загароджа.

      Ой, вырасла лебяда

      Вы́шей гарадзішча…

      Гáрды – горды, каго заела гардыня. Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.

      Гарлач, гладыш – гладкі, паліваны збан. У гарлачу добра захоўваць крупы.

      Гарнушак – невялікі збанок, болей нагадвае конаўку. Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.)

      Гарчавая – гаркаватая. Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая.

      Гарчак – горкі яблык, напой, пах. Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню – гарчак пашоў такі.

      Гарэлішча – пажарышча. На гарэлішчы пра агонь не гаворуць.

      Гарэць – цвісці. Агуркі ўжо гараць, самы цвет. Гасцíна – застолле, бяседа, госці. У добрай гасціні душа спачываіць.

      Гасціцца – гасцяваць. І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся.

      Гатљ – вокрык адпуджвання. Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў.

      Гаўкала – брахлівы сабака. Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца.

      Гацíць – працаваць. Ён гаціць на іх увесь век.

      Гбанікі – палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў. Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была.

      Гбацца – гнуцца. Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. Гваздкі – гваздзікі. Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца.

      Геройка – смелая. Ты такой геройкай ня будзь.

      Гешэфт – справа, інтарэс. Усё гешэфты нейкія водзіць з ім. (Ад ідыш – здзелка.)

      Гібель – шмат, процьма. Сёлета ягад гібель. Гілець, загілець – гарэць; яшчэ – дужа захацець.

      Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць. (Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці – Гілёня.)

      Гладка – зусім, ушчэнт. Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.

      Гладкі – укормлены, дагледжаны, спраўны. Ад таго казак і гладак, што пад’еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.

      Гламыздá – нязграбны, неахайны. Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.

      Глінабітка – хаціна з жэрдзя й гліны. У глінабітцы зіму перажылі.

      Глінянік – гліняны гаршчок. У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.

      Глотнічаць – гарланіць, ірваць глотку. Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.

      Глушнí


Скачать книгу
Яндекс.Метрика