Эротические рассказы

Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена БраваЧитать онлайн книгу.

Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава


Скачать книгу
журналісты самі сабе здаюцца фантомамі, менш рэальнымі, чым героі чарговага «мыла».

      З агідай і страхам жыхары горада неяк перабываюць сваё дзённае жыццё-быццё, а ўвечары заміраюць ля тэлеэкранаў (адначасова, па законе сазлучаных сасудаў, зніжаецца ўжыванне алкаголю на душу насельніцтва). Адна Юля не глядзіць ні «Проста Марыю», ні прыгоды заморскіх прыгажунь ды прыгажуноў з Санта-Барбары. Круглыя суткі круціцца ў яе мазгу серыял уласнай нясумнай меладрамы. Вось толькі слёзы яна пралівае аб сваіх героях сапраўдныя, і адчаю аддаецца шчыра, без хітрыкаў (выдатніцу заўжды вылучала добрасумленнасць). Магчыма, употай яна спадзяецца, што такім чынам здолее разжалобіць нябеснага кіраўніка бесперапыннай ваеннай падрыхтоўкі, у якую ператварылася яе жыццё, бо калі ён прыйдзе да высновы, што яна пакутуе недастаткова, дык і пакарае мацней. Адчыніўшы старыя дзверы (іржавыя петлі з дзяцінства не змазваліся), яна бачыць, што дзяўчынка з паламанай лялькай усё гэтак жа ляжыць на дыванку ля матчынага ложка, а ў скарбонцы з выявай Кіева-Пячэрскай Лаўры паўнюсенька выведзеных з ужытку медзякоў неіснуючай дзяржавы. Незнаёмка, Менада, Параненае Сэрца, Пакінутае Дзіцянё, Дзяўчынка-Дыванок-ля-Яго-Ног – як яшчэ цябе завуць?

      Дзверы яе вязніцы, зрэшты, адчыненыя, дастаткова штурхнуць іх мацней, каб атрымаць свабоду. Лютая паўтаральнасць збітага сюжэта, тупая пакорлівасць ролі зададзены ёю ж самой. Так, гэта яе раман! Яна тое разумее, бо мае досыць высокі IQ, і вось што запісвае ў сваім дзённічку пры рамантычнай свечцы (электрык інтэрната тыдзень як у запоі): «Ты сядзіш перад шахматнай дошкай у позе лотаса і з ёгаўскім спакоем назіраеш за перасоўваннямі фігур, якія ажыццяўляе твой супернік – Жыццё. На яго хады, так прынята, ты павінна адказваць. Але ты бяздзейнічаеш, фігуркі гуляюць без правіл, пакуль раптам не складваецца доўгачаканая сітуацыя: белы слон на Е-5. І адразу штосьці шчоўкае ў тваім мазгу, чорная каралева імчыцца насустрач чужому слану, падводзячы пад мат уласнае сэрца, пасля чаго чорныя надоўга выбітыя з гульні. Калі ж яны зноў на дошцы, яны яе не бачаць і бадзяюцца, як самнамбулы… Белыя робяць, што хочуць, чорныя ў роспачы… Раптам – белы слон на Е-5! І ўсё пачынаецца спачатку. Чаму ты не ўмееш гуляць пешкамі ды ладдзямі – толькі галоўнай фігурай адразу?! Зрабі, зрабі ракіроўку! І тады, калі белы слон зноў апынецца на Е-5, чорная каралева будзе а-ба-ро-не-най!»

      Што ж, нездарма яна развівала ў школе свой інтэлект, навед-ваючы шахматны гурток. Вось верш, які яна запісала ў дзённіку:

      Мой мозг як школьны клас, у якім – нуда:

      настаўнік-памяць злуе несупынна,

      за партамі катуюцца ўспаміны

      пра ўсе мае памылкі (жах!) – шкада,

      не граматычныя: бо так, як я,

      ніхто не мог у аслупянелым класе

      з дакладнасцю прыроднага чуцця

      бліскучы сэнс надаць складанай фразе.

      …Убачылі. За мною па слядах

      нясуцца шкаляры і стогнуць цяжка,

      у няшчырых


Скачать книгу
Яндекс.Метрика