Эротические рассказы

Шал (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Шал (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
зеніт. валовіч зірнуў на гадзіннік. і ўпэўніўся, што з таго моманту, як ён абудзіўся, прабегла парадкам часу. ён прысеў на прыступкі царкоўнага ганка. і думаў пра тое, што святар верагодна дапаможа няшчаснай. цалкам верагодна. і што праца экзарсіста звышцяжкая. не для простага чалавека. магчыма, для адзінак. бо надта вялікае псіхічнае напружанне. і ўспомніў, што азіяцкія шаманы ў такіх выпадках звяртаюцца па дапамогу да прысутных. тыя актыўна ўдзельнічаюць у выгнанні. паўтараюць хорам кожнае слова. якое агучвае шаман. кожную покіўку. рух. але ж айцец віталь – адзін. адзінокі змагар з сатанінскай сілай. «каб распазнаць духа цемры – трэба самому быць светлым». словы старажытнага святога ўсплылі ў яго памяці. успомніўся валовічу і айцец віталь у далёкім ужо мінулым. што быў ён заўсёды роўны з усімі. незаўважны. сумленны. ніколі не рабіў благога. і, што дзіўна, нагадаў валовіч, таго пазбягалі крыўдзіць. пэўна, адчувалі яго ўнутранае святло. нават самыя зласлівыя. подлыя. жорсткія. валовіч вярнуўся назад.

      голас айца віталя адразу ўварваўся яму ў вушы:

      – не даждь места лукавому демону

      обладать мною насильством смертного сего телеси…

      изыди, изыди…

* * *

      тут айцец віталь зрабіў чарговую кароткую перадышку. знакам паклікаў валовіча. і папрасіў таго знайсці і прынесці яму які-небудзь звычайны камень. з тых, прыкладна, з якіх выкладваюць брукаванку. і валовіч пайшоў. і неўзабаве прынёс такі камень: гладкі, ружова-шэрага колеру. з чорнымі ўкрапінамі. айцец віталь пахвальна кіўнуў. і абмацаў камень з усіх бакоў. пасля чаго паклаў яго побач. і сказаў валовічу. што патлумачыць пра ўсё гэта пасля.

      канстанцыя сядзела перад ім. на твары яе блукала з’едлівая ўсмешка. зрэнкі вачэй ненатуральна расшырыліся. і з’ехалі кудысьці ўгору. голас быў незнаёмы.

      – сюды. ці як? – і яна паказала на камень. а святар пацвердзіў:

      – тут будзе дом твой. выходзь. але пакутніца не згадзілася, —

      – а мне і так добра. ха-ха. пайшоў ты…

      на што айцец віталь зноў пачаў чытаць з малітоўніка. знарок, як адзначыў валовіч, адно і тое ж. нудным, уедлівым голасам. і няшчасная захвалявалася. усё больш і больш. і раптам ненатуральна выгнулася і з’ехала на падлогу. пасля чаго пачала біцца ў канвульсіях. валовіч небеспадстаўна вырашыў. што ў яе пачаўся прыступ падучай. але ён мог і памыляцца. яна зноў нешта выкрыквала. збольшага пагрозы. брудную лаянку.

      – імя! – крычаў ёй у вушы святар. —

      – гавары імя!

      – изыди!

      – изыди!

      – изыди!

      і тут яна быццам зламалася. дакладней, тое нешта, што сядзела ў ёй. альбо ў яе мазгах, – меркаваў валовіч. дапамагаючы святару ўтрымліваць напаўаголеную апантаную. складзена, як мадэль, – падумаў ён. на нейкі момант ранейшае жаданне варухнулася ў ім.

      – скажу, скажу. на вуха, каб ён не пачуў, – вымавіла яна. апошняе, як зразумеў валовіч, тычылася яго. пасля чаго айцец віталь нахіліўся да яе твару. і яна

      нешта прашаптала яму. валовіч не пачуў што. і зноў пачала звівацца і выкручвацца. быццам на самай справе нешта нябачнае выходзіла з яе.

      – изыди! –


Скачать книгу
Яндекс.Метрика