Мільярд удараў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.
мачой. Усе яны прасілі грошай на дзікай сумесі існуючых у гэтых месцах моў.
Ужо на падыходзе да крайніх халуп ён напароўся на чацвярых цёмнаскурых падлеткаў, якія, пэўна, па чарзе савакупляліся з белай малалеткай, якая моўчкі ляжала ў траве, рассунуўшы ногі. Слядак разагнаў іх выспяткамі, а малалетку, запалоханую і ачмурэлую, павёў дамоў, папярэдне спытаўшы, дзе яна жыве. Наўрад ці тут быў гвалт, але Слядак адразу ўспомніў пра сястру і з цяжкасцю стрымаў сябе ад самасуду: урэшце, гэта тут цяпер, як ён ведаў, была звычайная з'ява.
Ён адразу скіраваў у пастарунак, дзе спадзяваўся знайсці Шэрыфа, і сапраўды, той быў там, але надзвычай пахмурны з выгляду. Шэрыф скептычна паслухаў пра малалетак, запісаў адрас дзяўчынкі і паабяцаў разабрацца.
«Дарэчы, – спытаў яго Слядак, – вы даўно наведвалі востраў?»
Шэрыф здзіўлена засычэў.
«Там балота і поўна гадзюк. Што я там згубіў?»
«У тым месцы лётаюць вялізныя птушкі».
«Так, нехта казаў мне, што тры чайкі пачалі там гнездавацца».
«Тры – а не чатыры?» – спытаў Слядак. «А якая розніца?»
«Мяркую, розніца ёсць. Гняздуюцца ж заўсёды парамі. Іх там павінна быць дзве, чатыры ці шэсць».
«Справа ж вам да нейкіх чаек», – буркнуў Шэрыф і раптам дадаў: – Імбэцыл збёг.
«Ну і як яму гэта ўдалося?» – з ноткай здзеку пацікавіўся Слядак.
Шэрыф падхапіўся з месца і пачаў хадзіць туды-сюды па цеснай прасторы свайго кабінеціка, дзе ў куце грувасціўся сейф, а з другога боку стаялі стол з састарэлым тэлефаксам, графін з вадой і два крэслы. Твар яго набыў барвовае адценне.
«Як я вам даўно казаў, мне патрэбен талковы памочнік. У мяне два паліцыянты – два дурні з мясцовых, якія ні на што не вартыя. А псіхапаты калі-нікалі бываюць вельмі хітрыя».
«Ды чорт з ім, – сказаў Слядак. – Зловіце».
«Ён не акальцаваны. Без бранзалета. Тут нядаўна з завода нябожчыка Зураба збеглі тры жанчыны, ну з тых, каго з Мегаполіса выслалі на працоўнае перавыхаванне, як раней казалі – на «хімію». Вы павінны даведацца: умовы на тым заводзіку горш чым рабскія. Прыбылых і наймітаў – тых, хто па дурасці нанімаўся на працу, каб не «зажмурыцца» ад голаду, трымалі ў клетках, некаторых на ланцугах, усё гэта за трохметровай бетоннай агароджай. Там, дарэчы, жанчыны і працавалі. Потым спілавалі бранзалеты і ўцяклі. А без тых бранзалетаў злавіць уцекачоў вельмі цяжка. Нават якога-небудзь Імбэцыла».
«Іх так і не злавілі – тых жанчын?» – спытаў Слядак.
«Не. Пакуль. Зрэшты, я і не збіраюся высільвацца на гэтым напрамку. I пляваць мне на чыесьці загады», – сказаў як адсек Шэрыф.
«Вы не спрабавалі даведацца, па якіх артыкулах выслалі на прымусовую працу тых трох «хімічак»? – спытаў Слядак. – Хто яны такія: пахатніцы, падманшчыцы, клафеліншчыцы?»
«Не. Яны не з прыблатнёных».
«Вы запытвалі праз Сеціва?» «Але. Іх увогуле няма ў картатэцы, што вельмі дзіўна».
«Так, – падвынікаваў Слядак, – мне варта пайсці падмацавацца