Эротические рассказы

Мільярд удараў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
думаю. У яго, магчыма, звычайнае пасляшокавае трызненне. Зойдзеце пазней».

      Шэрыф памарудзіў, але згодна кіўнуў, і яны выйшлі вонкі. На ганку ён затрымаў Следака за руку і абвясціў: «Як толькі гэты вычварэнец ачуняе, я яго зноў арыштую».

* * *

      Слядак прачнуўся рана, але сонца ўжо стаяла на ўсходзе. Тым не менш спёка яшчэ не паспела набраць моц, і ён пачаў рыхтавацца: праглынуў, старанна разжаваўшы, невялікі кавалак сала з мінімумам хлеба – вугляводы яму цяпер без патрэбы, захапіў плаўкі, прыхапіў і нож, але перадумаў, бо ён будзе толькі перашкаджаць у вадзе, апрануў шорты, красоўкі на ногі і так, голы па пояс, пайшоў да возера звыклай дарогай, як і хадзіў раней.

      Паселішча прачыналася: там-сям ляпалі дзверы, гэта беднякі збіраліся ісці на плантацыі цыбулі, бульбы, цукровых буракоў і капусты – усё гэта па восені забяруць у Мегаполіс, пакінуўшы ў сельскагаспадарчым кластэры тое-сёе з прамысловых тавараў, вопраткі і танных медыкаментаў. Чуліся ўжо нізкачастотныя гукі барабанаў – дзе-нідзе паўключалі музычныя апараты. На плантацыях таксама штодня працавалі пад рытмічную афрыканскую музыку.

      На звалках дымілася смецце, сярод якога ўжо корпаліся шэрыя постаці бадзяг, узброеных бамбукавымі палкамі, на канцах якіх былі замацаваныя цвікі – імі яны падчэплівалі з зямлі тое, што іх цікавіла.

      Праз хвілін дваццаць Слядак выйшаў да возера і спыніўся, уражаны. У не набраўшых яшчэ сілу сонечных промнях над вадой лёгкім вэлюмам дымілася пара.

      Уся вялізная плошча вады нібы спала моцным ранішнім сном, бо ветру зусім не адчувалася, ніводная хваля не дасягала берага, хіба што зрэдку боўтала ўдалечыні ад берага рыбіна.

      Слядак схаваў у хмызняку шорты з красоўкамі і зайшоў у ваду. Яна заказытала яму спачатку ногі, потым дайшла да пояса, і тады ён нырнуў і адразу выплыў, перайшоўшы на вольны стылы удых, чатыры грабкі рукамі і выдых у ваду. Дзесьці за некалькі кіламетраў наперадзе быў востраў.

      Калісьці, у глыбокай старажытнасці, знясілены ляднік, які адступаў усё далей і далей на поўнач, пэўна, затапіў тут плынямі прэснай вады вялізную нізіну знявечанай каменнем зямлі. Прайшлі стагоддзі, і гэтая нізіна з талай вадой ператварылася ў маляўнічае возера, па якім ён зараз плыў.

      Праз нейкі час ён спыніўся і стаў адпачываць, перакуліўшыся на спіну. «Пада мной як мінімум дзесяць метраў глыбіні», – падумаў ён, праз хвіліну аддыхаўся і зноў паплыў. Зрэдку ён сцішваўся, узнімаў галаву і ўглядаўся наперад. Пара ўжо амаль растварылася на сонцы, і раптам ён убачыў востраў.

      Вельмі асцярожна, стараючыся пазбягаць лішняга шуму, Слядак рухаўся наперад. Неўзабаве ён вызначыў зусім блізка вузкую палоску трыснягу з раскіданымі там-сям купінамі вербаў ды чароту, а потым яго ногі дакрануліся да дна. Паступова выходзячы з вады, ён апынуўся ў невялікіх участках трыснягова-хмызняковых зараснікаў, некалькі разоў правальваўся ў глыбокія яміны, а потым выйшаў на бераг – багністае месца з разбуялай воднай расліннасцю, зацягнутымі тванню балотцамі і там-сям на іх зараснікамі белых гарлачыкаў. Жамяра адразу атакавала яго, але ён трываў, пільна ўзіраючыся пад ногі: сустрэча з гадзюкай у яго становішчы


Скачать книгу
Яндекс.Метрика