Эротические рассказы

Мільярд удараў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
і не знаходзіцца нікога, хто б прыйшоў яму на дапамогу.

* * *

      Разбудзіў яго Крэз. Ужо, пэўна, даўно развіднелася, сонечны прамень прабіваўся праз запыленае шкло. Крэз сказаў, што назбіраў тое-сёе на стол.

      «Вас, я бачу, падмаладзілі», – дадаў ён іранічна.

      «На беразе я зваліўся з абрыву. Толькі і ўсяго», – не стаў развіваць далей гэтую тэму Слядак.

      «Вы калі едзеце?» – спытаў стары нерашуча.

      «Што, надакучыў?»

      «Ды не. Жывіце. Тут і пагаварыць няма з кім».

      «Значыць, еду сёння, – падвынікаваў Слядак. – Якраз пасля абеду тут пройдзе цягнік».

      «У вас сабачая работа», – заўважыў стары.

      «Затое я многа бачу».

      «Жыццё – гэта бруд. Няма чаго і бачыць».

      «Я чуў, што вас пагражалі падпаліць, – сказаў Слядак. – Вы б асцерагаліся».

      «Не мае сэнсу. Мяне абкрадвалі некалькі разоў, забіралі апошняе, а калі вырашаць пусціць «чырвонага пеўня», то ўсё роўна не ўберажэшся».

      «Займелі б якую зброю».

      Крэз махнуў рукой.

      Праз гадзіну Слядак пайшоў з мэтай забраць з сейфа свой рэвальвер і развітацца з Шэрыфам. Той сядзеў у сваім крэсле і начыняў пісталетную абойму патронамі.

      «Чулі, ноччу стралялі?» – спытаў Шэрыф.

      «Не, – адказаў Слядак. – Я моцна спаў».

      «Стралялі па мне».

      Слядак уважліва ўгледзеўся ў змрочны твар участковага. «I што?»

      «Я заваліў аднаго. Гэта людзі Ларыёна. Вы ўсё роўна з'язджаеце, так што гавару вам як ёсць. Цяпер я тут доўга не працягну».

      «Вас возьмуць на службу ў любым іншым месцы. Я магу закінуць за вас слова. А пакуль пастукайце па дрэве».

      «Ну не. Адсюль я не пабягу. Не дачакаюцца».

      «Чым жа вы ім так не ў масць?» – спытаў Слядак.

      «Здараецца, што белыя ідуць на супраціў: падпальваюць дамы дробных наркагандляроў. Ці быў выпадак – «замачылі» аднаго. Я не вельмі рэагую на гэта, таму тут стаў лішні».

      «Д'ябла б пабраў гэты свет», – з горыччу адзначыў Слядак.

      «Ён, пэўна, і пабраў», – усміхнуўся Шэрыф.

      Яны памаўчалі. Абойма пстрыкнула і ўвайшла на свае месца.

      «Вы, пэўна, ведаеце, што апошняя так званая «канкіста» пракацілася тут пяць гадоў назад, – сказаў Шэрыф. – Мяркую, чарговая ўжо на падыходзе. Так што самі разумееце, мае жыццё будзе яшчэ менш значыць, чым любога з гэтых нашых прыхадняў. А большасць з іх, між іншым, пятая калона. Вось толькі мясцовым белым я сапраўды не пазайздрошчу».

      Слядак уважліва слухаў. Ён, вядома, ведаў, што такое «канкіста» і чым звычайна яна заканчвалася. Узброеныя банды з усходу – там быў цэнтр іх рэгіёна Еўрабіі, саслабелы і недзеяздольны, – урываліся ў паселішчы і дробныя гарады, дзе падобна старажытным канкістадорам (адсюль і «канкіста») учынялі гвалт. У гэтага гвалту было два напрамкі: рабаўніцтва харчовых прадуктаў ды наркотыкаў і захоп белых жанчын і рабоў на ўсход, дзе іх адпаведна выкарыстоўвалі.

      «Дарэчы, – сказаў Шэрыф, – мне ўрэшце ўдалося «прабіць» тых «хімічак», пра якіх


Скачать книгу
Яндекс.Метрика