Эротические рассказы

Мільярд удараў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, – дадаў участковы. – Цяпер усім на ўсё пляваць».

      Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.

      «Я паслаў запыт праз Сеціва…» – пачаў ён тлумачыць, але нечакана змоўк.

      Абодва азірнуліся, бо за іх спінамі пачуўся характэрны шоргат ад чыіхсьці крокаў.

      «А вось і гаспадар», – сказаў Шэрыф.

      Крэз быў даволі высокі, з квадратным тварам і голым, без ніводнага валаска чэрапам. Глыбока запалыя яго вочы незразумелага колеру сустрэліся з позіркам Следака. Той міжвольна адзначыў для сябе, што ў вачах старога не было бачна і нават не адчувалася ніводнай прыкметы шаленства, а наадварот, быў (Слядак у думках пашукаў і хутка вызначыў слова) стаічны спакой.

      Ён павітаўся, але Крэз не адказаў. Шэрыф, разбураючы між тым напружаную паўзу, пасунуўся да старога ўсутыч і паклаў таму руку на плячо.

      «А мы да вас, дзядуля», – усміхнуўся ён, паказаўшы рэдкія, жоўтыя ад нікаціну зубы.

      «Мне цяпер збірацца? – адразу спытаў Крэз. – Ці спачатку будзеце па хаце шманаць?»

      Ён рашуча скінуў з пляча руку ўчастковага, але той не пакрыўдзіўся, а наадварот, засмяяўся ўжо па-сапраўднаму – гучна і хрыпата.

      «Не ў тэму вы каціце, Крэз, – урэшце сказаў ён, абарваўшы разам смех. – Мы не збіраемся вас арыштоўваць, а потым упакоўваць на нары. Я прывёў вам на пастой чалавека з Мегаполіса. На пару— тройку дзён. У яго тут, дарэчы, справы».

      «Я заплачу вам колькі скажаце», – дадаў і Слядак, звяртаючыся да старога ветліва, хоць і не паддобрываючыся.

      Зноў запанавала паўза. Было бачна, што Крэз вагаўся, але яго падганяла спёка: клятчастая зношаная і брудная яго кашуля ўзмакрэла, і дыхаў ён цяжка.

      «Заходзьце, – урэшце азваўся ён. – Згода. Але не болын як на тры дні. Плату гатоўкай і наперад».

* * *

      Слядак крочыў да вады. Па дарозе ён высвеціў на дысплеі свайго надалонніка даныя пра возера, скачаныя з камп'ютэрнай сеткі яшчэ раней. Цяпер ён чытаў: «Скруды, возера ў бас. р. Гуда. Уваходзіць у паўночна-ўсходнюю групу азёр. Пл. люстра 44 км2, найб. глыб. 30,5 м, сярэдняя 7,9 м. Аб'ём вады 210 млн м3. Вадазбор 213 км2 буйна і сярэдня-ўзгорысты, з участкам! забалочаных нізін, складзены з марэнных суглінкаў, быў раней значна разараны, 13 працэнтаў пл. пад лесам. Схілы выш. да 30 м, стромкія (на 3 м спадзістыя) сугліністыя і пясчаныя. На У і ПдУ блізка абрываюцца каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагавая лінія (даўж. 68,4 км) моцна зрэзана, асабліва на 3. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Шырыня поймы ад 15 да 200 м. Востраў (агульная пл. 2,6 км2). У малаводныя гады колькасць астравоў можа павялічвацца да 3. Наибольшая глыбіня ў паўднёвым плёсе. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае і камяністае. Празрыстасць да 8 м. Мезатрофнае. Упадаюць больш за 17 ручаёў. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Урэчнік, рагаліснік, эладэя, харавыя водарасці растуць да глыбіні 8 м…»

      Слядак пакінуў чытаць і пстрыкнуў кнопкай. Тэкст на дысплеі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика