Эротические рассказы

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
увагі на практыканта. Студэнт Ігнат Мазур пагаварыў з ім пра свае абавязкі – зрабіць адзін прахадны сюжэт – палістаў планы рэдакцыі, прагледзеў адну з іх – давалі запіс вечаровага спектакля мясцовага драмтэатра, яшчэ нешта неістотнае, і з трывогай адчуў, што тут яму няма чаго рабіць. Рэдактар Казімір Шахто быў, на яго погляд пасля некалькіх з ім гутарак, звычайны правінцыйны літёлуп, невядома з якой адукацыяй і які нямаведама як апынуўся на сваёй пасадзе. Плюс быў адзін: Казімір Шахто не заўважаў і не сачыў за ім: не прымушаў сядзець на лятучках і прыходзіць рана ў кабінет, дзе ў кутку для яго, як практыканта, часова прыстасавалі часопісны столік.

      У сувязі з тым, што амерыканская проза якраз перажывала своеасаблівы бум, Ігнат Мазур вырашыў зрабіць у сваю практыковую перадачу эсэ пра «вялікую пяцёрку»: Фіцджэральда, Фолкнера, Хэмінгуэя, Стэйнбека, Дос Пасаса. Знайшоў нават некалькі каляровых здымкаў пісьменнікаў, прыдумаў кароткі сюжэт.

      Але яго ідэю загадчык аддзела Казімір Шахто чамусьці і даволі нечакана ўспрыняў як асабістую знявагу. Высветлілася, што гэты, на думку студэнта Ігната Мазура, вяртлявы, правінцыйны тэлежучок не ведаў нават, хто такія Дос Пасас, Фолкнер, не чытаў ніводнага з вядомых пісьменнікаў і так усхваляваўся, што пабег раіцца да дырэктара.

      – Гэта што – пісьменнік? – перадусім тыцкаў ён даўгім пальцам спешчанай рукі ў фотаздымак Уільяма Фолкнера, дзе нобелеўскі лаўрэат па літаратуры быў зняты за цяслярскай працай на сваёй ферме, у падраным пінжаку, выцвілых джынсах і з пляскатай бутэлькай віскі, якая па-здрадніцку выглядала ў яго з кішэні.

      – Калгасны конюх гэта, а не пісьменнік! – вішчэў Казімір Шахто. – І ты прапануеш такія здымкі ў перадачу? А тэкст? Ты каго прапагандуеш? Для нас яны ўсе – буржуазныя, ідэалагічна няўстойлівыя прадстаўнікі замежнай культуры!

      Дырэктар абласнога тэлебачання Кухарчук, па ўсёй бачнасці, не жадаў разбірацца з практыкантамі, якія недарэчна зваліліся на яго абжытую, утульную прастору. Але пасля не то скаргі, не то даносу абуранага Казіміра Шахто, змушаны быў прагледзець сюжэт і выказаць свае адносіны.

      – Скажыце, – асцярожна звярнуўся ён спачатку да студэнта Ігната Мазура зусім з іншага боку, – сябра Вярхоўнага суда Мазур – не ваш сваяк?

      – Так, – раптам зманіў раздражнёны ўсім гэтым Ігнат Мазур, – сваяк.

      – Вы не хвалюйцеся, мы паставілі ў план ваш сюжэт. Ну, крыху дапрацуеце з рэдактарам, – нечакана лагодна паабяцаў дырэктар Кухарчук. – А ўвогуле, мы бачым, што вы праяўляеце ініцыятыву, паводзіце сябе прыстойна, спадзяюся, так і далей будзе, і практыку вам абавязкова залічым. Вы згодны, Казімір Маратавіч? – звярнуўся ён ужо да рэдактара Шахто.

      – Так, так, – заківаў той з няшчырай, халопскай усмешкай.

      Вольны з гэтага часу, студэнт Ігнат Мазур тым не менш вырашыў падпрацаваць на «Навінах», дзе ўжо абжылася Юля Маракова, і зрабіць які матэрыял для абласной газеты «Зорка», каб на ўсялякі выпадак падстрахавацца, бо ад «Блакітнага агеньчыка»


Скачать книгу
Яндекс.Метрика