Эротические рассказы

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры СтанкевічЧитать онлайн книгу.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
Пётра Мацкевіч усміхнуўся.

      – Ды няма ніякай дадатковай вартасці, – у запанавалай цішыні раптам абвясціў ён. – Гэта ўсё – лухта. Ёсць энергія зоркі – нашага сонца, вось і ўся першапрычына.

      Выкладчыка Пётру Мацкевіча адвялі ў пусты пакойчык і паклалі спаць. Прадбачлівы Іосіф Зялёнка выявіў апошнюю бутэльку віна, якую забараніў цяпер дапіваць, патлумачыўшы: варта гэта зрабіць раніцай, тым больш, што ў іх госць, якому неабходна будзе пахмяліцца, каб пайсці ад іх з лёгкім сэрцам.

* * *

      Спаць яшчэ не выпадала, і студэнт Ігнат Мазур вырашыў пайсці да Юлі Мараковай. Але пакой паверхам вышэй, дзе жыла сяброўка, быў замкнёны, і ён, пасля роздуму, пагрукаў у суседнія дзверы, каб спытаць, дзе ўсе падзяваліся.

      – Адчынена! – пачулася адтуль.

      Студэнт Ігнат Мазур зайшоў у пакой. На ложку, падкурчыўшы смуглявыя ногі, сядзела Святлана Конкіна і паліла. Дзяўчына была ў паркалёвым нясвежым халаціку, цёмныя кароткія валасы яе неахайна тапырыліся, і ўвогуле галаву ёй не перашкодзіла б памыць, прамільгнула рызыкоўная думка ў Ігната Мазура, затое круглы твар з ледзь прыкметнымі прышчынкамі – набелены чымсьці з жаночай парфумы – нагадваў маску. Дзяўчына была адна ў пакоі, бо два суседнія, акуратна запраўленыя ложкі, пуставалі.

      – Добры вечар, Святлана, – ветліва сказаў студэнт Ігнат Мазур і дадаў:

      – Фортку б адчыніла. Паліць жанчынам – шкодна.

      – Адчыні, – абыякава ўсміхнулася дзяўчына.

      – Шукаў Маракову, але ў іх ціха. Святлана Конкіна паціснула плячыма.

      – «Шел в комнату – попал в другую», – яна працытавала грыбаедаўскі радок са школьнай праграмы і патлумачыла: – Там, бывае, рана кладуцца спаць. А можа, куды сышлі.

      – Я прысяду, – сказаў нечакана для сябе Ігнат Мазур.

      – Прысядзь, – паморшчылася яна.

      Студэнт Мазур пасунуў да яе ложка зэдлік і сеў. Твар яго аказаўся амаль на адным узроўні з аголенымі нагамі дзяўчыны. Жаданне пасунуцца ўсутыч і прыпасці тварам да гэтых ног раптам хваляй абрынулася на яго. Студэнт Ігнат Мазур праглынуў камяк у горле і заціснуў у перасохлыя вусны цыгарэту.

      – Ты падслухоўвала, калі я дамаўляўся з выкладчыцай Ліцвінавай, – сказаў ён. – Навошта?

      Дзяўчына пакрывіла невялікі рот з пульхнымі вуснамі, выдыхнула дым і патлумачыла:

      – А я люблю падслухоўваць. І падглядваць.

      Яна нахілілася, каб стрэсці попел. Халацік яе расхінуўся, і студэнт Ігнат Мазур убачыў, што станіка на ёй няма, а грудзі з цёмнымі смочкамі зусім маленькія. Скура і на іх была смуглаватая. Дзяўчына зноў выпрасталася і захінулася шчыльней.

      – А кватаранткі дзе? – кіўнуў на пустыя ложкі Ігнат Мазур.

      – Чарговага дурапляса пабеглі глядзець. На канцэрт. Кветачкі яму панеслі, ідыёткі. Хутка прыпруцца. «Як ён спяваў, як спяваў: ля-ля-ля! Ля-ля-ля! Першакурсніцы».

      – Ну, а ты на першым курсе хіба не бегала на якога-небудзь Магамаева ці Бюль-Бюль-аглы? – рызыкоўна спытаў Ігнат Мазур.

      – Дарэмна іранізуеш. Магамаеў, прыкладам, вельмі прыгожы мужчына.

      – У большасці


Скачать книгу
Яндекс.Метрика