Жыцьмем. Анатоль ВярцінскіЧитать онлайн книгу.
як адзін,
I я ўсклікаю спрасоння:
«Дык колькі ж усё-ткі гадзін?
Якая дата сёння?
Год які на двары?
Ці новы ўжо, ці стары?
Пара надыходзіць якая?
Што нас заўтра чакае?..»
I чуецца мне адказ —
насмешлівая інтанацыя:
«Сказаць, што чакае вас? —
Інтэграцыя… Інтэграцыя…»
Размова з Радзімай
Прагучаў тройчы вокліч,
што Радзіма жыве.
Прагучала малітва
«Магутны Божа».
Пайшло рэха і сціхла.
А ў маёй галаве
усё тое ж пытанне
б’ецца трывожна…
Ты жывеш, Беларусь?
Беларусь, ты жывеш?
Беларусь, я не маю на ўвазе,
канешне,
што не сееш, не жнеш,
хлеб зусім не жуеш.
Беларусь, я пытаю
пра іншае нешта.
Што ў цябе на душы?
Што ў цябе за душой?
Што наогул з тваёю душою?
Ці ты, можа, ужо за тою мяжой,
дзе сама сабе стала чужою?
Што з душою тваёй?
Знежывела зусім?
Ці яе яшчэ нешта жывіць і грэе?
Я гляджу ў твае вочы —
дзе вачэй тваіх сінь?
Твае вера, любоў і надзея?
Я гляджу ў твае вочы —
мала радасці ў іх.
У вачах тваіх —
скруха, страх ды пакора.
Ды яшчэ, як сказаў
хтось з прарокаў тваіх,
«Беларусі мужыцкай
адвечнае гора».
Я гляджу ў твае вочы:
што ў іх – тло ці святло?
Над табой зноў пануе
сіла чужая.
Ты жывеш, Беларусь?
Ці табе ўсё адно,
як твой шлях вызначаюць,
хто твой лёс вырашае?
Ты жывеш, Беларусь?
Мы, твая кроў і плоць,
траякроць зноў
на плошчы пракрычалі,
што жыве Беларусь,
пракрычалі шматкроць —
$$$$хто ў надзеі,
$$$$$$$$хто ў гневе,
хто у адчаі.
І ў тым хоры звінеў,
як вясновы капеж,
голас чысты, празрысты, юначы.
Значыць, ты, Беларусь,
не змярцвела, жывеш?
Не гучаў бы той голас іначай?..
Жывы голас
Але найбольш запаў у душу яе адказ на пытанне пра рэабілітацыю: «Не падавала і падаваць не буду – я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу. Прасіць аб рэабілітацыі – прызнаць сваю віну».
Вось гэта голас!
Вось гэта і слова, і дзея!
Нізкі паклон Вам, цётка Надзея.
Нізкі паклон Вам,
спадарыня Дземідовіч.
Нагледзеліся Вы
столькі жахлівых відовішч.
Наслухаліся Вы
столькі слоў паганых.
Зведалі столькі пакут…
Душа Ваша ўся у ранах.
Душа Ваша ў ранах уся,
але яна ўсё ж жывая.
Бывае, нясцерпна баліць,
баліць, але годна трывае.
Вынесла ўсё яна —
здзекі, этапы, краты.
Не дасягнулі свайго
шматлікія