Эротические рассказы

У віры быцця. Ніл ГілевічЧитать онлайн книгу.

У віры быцця - Ніл Гілевіч


Скачать книгу
Гэтыя перамены выспявалі яшчэ ў нетрах хрушчоўскай, а затым брэжнеўскай эпохі. З пачаткам перабудовы нашы гуманітарныя навукі імкліва ірванулі наперад – да перагляду канцэпцый, тэарэтычных пастулатаў, ацэнак гістарычных фактаў. Вучоным, якія няйначай як вырваліся з руціны, стала ясна: далей так існаваць гуманітарная навука не можа! Бо – ганьба і сорам! Бо – свет і далей будзе глядзець на нас з пагардлівай насмешкай. Намаганнямі і старэйшых навукоўцаў і іх вучняў, маладых, былі пастаўлены заслоны перад напорамі хлусні, крывадушша, прыстасавальніцтва і элементарнай прафанацыі. Заслоны, вядома ж, не зусім шчыльныя, і ўсё ж, і ўсё ж!.. У асяроддзі навукоўцаў-гуманітарыяў зноў пачало адраджацца і станавіцца нормай пачуццё годнасці і гонару, якое было моцным у пакаленні М. Доўнар-Запольскага, У. Ігнатоўскага, А. Смоліча, В. Ластоўскага, С. Некрашэвіча… Зноў набывае сілу маральны крытэрый: «Не пераступі!..»

2005

      І не будзе спраўляцца, пакуль…

      У Бярдзяева вычытаў: «Дзяржава не ёсць спосаб будаваць клазеты. Дзяржава ёсць вядомая каштоўнасць і пераследуе вялікія мэты ў гістарычным лёсе народаў і чалавецтва». Ну і якія ж мэты пераследуе сённяшняя беларуская дзяржава? Будаваць іменна клазеты… прабачце, лядовыя палацы. І клазеты, і палацы, вядома, будаваць трэба – асабліва клазеты, бо, па заўвагах іншаземцаў, гасцей Беларусі, анідзе ў Еўропе няма такіх праблем з клазетамі, як у нас. Проста неверагодна, здзіўляюцца замежныя госці. Як бачым, нават і з роляю будаўніка клазетаў наша дзяржава не спраўляецца.

      І не будзе спраўляцца, пакуль не прыме разумны, асэнсаваны, рэалістычны курс развіцця эканомікі, культуры і палітычнай сістэмы, пакуль будзе трымацца даўно збанкрутаваных адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання ва ўсіх сферах жыццядзейнасці нацыі.

2010

      Самыя любімыя, самыя дарагія!

      Колькі гадоў слухаю па беларускім радыё перадачы «Сустрэчы з песнямі мінулых гадоў». Пажылыя і зусім старыя жыхары краіны просяць пусціць у эфір песні іх маладосці, – самыя любімыя, вядома ж, самыя дарагія сэрцу. Дзясяткі разоў прагучала па просьбе старэнькіх вясковых бабуль і вось гэта любімая:

      Чтобы здесь, в тайге, встали фабрики, Встали новые города.

      Расцветай, Сибирь, наша родина, Та, что матерью мы зовем.

      Вось так: Сібір – наша маці! Сібір, у якой сатлелі костачкі мільёнаў беларусаў. У тым ліку і бацькоў (ці блізкіх родных) гэтых бабулек.

      З абязлюдзелай за вайну Беларусі дзясяткамі тысяч ехалі нашы хлопцы і дзяўчаты абжываць Сібір. А дома – родная зямелька зарастала хмызнякамі. І каб табе адна песенька…

2012

      «Пакажыце кулакі, дзецюкі!»

      Шосты з’езд пісьменнікаў Беларусі (1971), як і папярэдні Пяты (1966), быў для мяне, можна сказаць, праграмна-баявы: я зноў увесь пафас прамовы, дакладней – увесь боль і гнеў, засяродзіў на адной галоўнай тэме: нашу родную беларускую мову, а значыць, нашу нацыянальную будучыню, трэба ратаваць ад пагібелі. Трэба біць і біць ва ўсе званы, каб людзі, грамадзяне Беларусі, пачулі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика