Эротические рассказы

У віры быцця. Ніл ГілевічЧитать онлайн книгу.

У віры быцця - Ніл Гілевіч


Скачать книгу
горача, з энтузіязмам – іншых адносін сумленне яму не дазваляла. З першых дзён ён абавязаў выкладчыкаў усе лекцыі чытаць па-беларуску, і сам пачаў даваць прыклад, хоць да прыезду ў Мінск не чуў беларускага слова. Больш за тое: у 1923 г. Уладзімір Іванавіч напісаў і выдаў навуковую працу «Беларуская мова як фактар нацыянальнай культуры». Падумайце толькі: старарэжымны, дарэвалюцыйнай вывучкі рускі прафесар – і вось вам, калі ласка!

      Зрэшты, усё зразумела: інтэлігент. Сапраўдны. З вялікай літары. Менавіта такія лёс іншага народа прымаюць да душы і сэрца як свой уласны. Чалавечнасць у іх паперадзе ўсяго.

1995

      Які жах!

      74 дэпутаты ВС РБ звярнуліся да Прэзідэнта РБ з просьбай правесці рэферэндум, якім надаць рускай мове (у Беларусі) статус другой дзяржаўнай. Гэта значыць, патрабуюць беларускую мову як дзяржаўную ліквідаваць. Іначай разумець іх просьбу нельга. У нашых умовах даць рускай мове правы дзяржаўнай – гэта азначае: беларускай мове смерць.

      Вось такія патрыёты Роднай зямлі, Роднай мовы. Такія слугі беларускага народа. Іх прозвішчы ў газеце «Звязда» за 18 сакавіка 1995 года.

1995

      Неверагоднае!

      Вось што пачуў беларускі народ ад самай высокай дзяржаўнай асобы: «Давайте сначала образуем экономический союз! А потом сам собой возникнет и политический, и тогда посмотрим, федерация будет, или конфедерация, или еще что-нибудь…»

      Нечуванае ў гісторыі народаў з’явішча! Кіраўнік незалежнай суверэннай дзяржавы свядома дапускае і загадзя плануе яе ліквідацыю! І заклікае сваіх падапечных грамадзян рыхтавацца да гэтай самаліквідацыі! Проста неверагодна! Першы заступнік і абаронца самастойнай незалежнай дзяржавы, гарант – па канстытуцыі – яе суверэннасці, сумняваецца, мякка кажучы, у неабходнасці яе існавання! І што, пачуўшы гэту навіну, думаюць пра нас у Eўропе, у Амерыцы, у Азіі? І ў цэнтральнай Афрыцы? І на астравах Акіяніі? Што?..

1995

      І нікому не сорамна

Факты, якія сведчаць пра глыбіню маральнага падзення грамадства

      Праз 50 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прымаецца рашэнне: арганізаваць пошук і пахаванне астанкаў франтавікоў і партызанаў. Спецыяльнай пастановай загадваецца прывесці ў парадак магілы франтавікоў і партызанаў. Не сэрцам, а пастановай!

      У гарадах вуліцы па-ранейшаму называюцца імёнамі тых, хто быў супроць дзяржавы Беларусь. Сведчанне адсутнасці дзяржаўнай годнасці і гонару.

1995

      Дай жа Божа!

      І зноў і зноў думаю: а ці хто калі-небудзь прачытае іх, мае кнігі публіцыстыкі, у якіх сабраны артыкулы, нататкі, гутаркі, прамовы, з дэпутацкай і розных іншых трыбун – пра гэты несуцішны боль, пра гэту неадхланную трывогу за лёс нашага народа, нашай мовы і культуры, нашай дзяржаўнасці? А што будзе толку, калі і прачытае тады, як усё будзе на апошнім здыханні, усё будзе дабіта да ручкі? А невядома! Можа, і дапамогуць каму. Калі для нас пачала адкрывацца публіцыстыка ідэолагаў і айцоў БНР (Купалы, Лёсіка, Бядулі, Гаруна, Шантыра, Бурбіса, Смоліча,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика