Эротические рассказы

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам ГлобусЧитать онлайн книгу.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
яе на шчыльнай, амаль як кардон, паперы і падпісваюць шэрым, амаль як срэбра, алоўкам. Такую паштоўку лепей браць у пальчатках ці рукавіцах. Чытаць яе не трэба, бо прачытанае можа хутка спраўдзіцца. Шэрая паштоўка прыходзіць ад тых, хто ведае амаль усё пра твой лёс. Яна з’яўляецца напярэдадні старога Новага года. У ёй віншаванне з надыходам апошняга года твайго зямнога хуткаплыннага жыцця. Зазвычай прароцтва спраўджваецца, але можна і пазмагацца з наканаванасцю. Калі Шэрую паштоўку спаліць не чытаючы, цёмныя сілы могуць і адступіцца. Большасць людзей, якія атрымлівалі Шэрыя паштоўкі, спадзяваліся, што паштоўка прыйшла не да іх. Спадзевы на тое, што паштар пераблытаў адрасы і ўкінуў Шэрую паштоўку не ў тую скрынку, – марныя, але ж менавіта спадзевы доўжаць нашае з табою жыццё, таму паштоўку трэба спаліць.

      Шэры гузік

      Ён такі прывабны, такі маціцовы і пералівісты, такі гладкі, што падаецца жывым. Жаданне падняць з зямлі знойдзены гузік неадольнае. Падымаюць… Як толькі ты возьмеш у руку Шэры гузік, адразу ўзнікне новае жаданне – прышыць яго на сваю кашулю. Робіцца неістотным тое, што ўсе астатнія гузікі на белай кашулі – звычайныя і белыя. Ты спорваеш звычайны гузік і прышываеш знойдзены, чароўны і жаданы. Кашулю з Шэрым гузікам ты надзяваеш на сябе, зашпіляешся і страчваеш памяць. Ты больш не памятаеш, ні хто ты, ні адкуль ты. Нават імя свайго ты не можаш згадаць. Увесь свет робіцца для цябе спакойны, ціхі і аднолькава-шэры.

      Пылавы чалавек

      У спякотны надвячорак, бліжэй да шарай гадзіны, яго можна пабачыць на вясковай дарозе каля Заслаўя, што пад Мiнскам. Пылавы чалавек няспешна ідзе па вузкай прыдарожнай сцежцы. Ён ідзе зусім павольна і крыху прыпадае на правую, карацейшую нагу. Міжвольна ўзнікае жаданне дагнаць і абагнаць такога чалавека. Чым шпарчэй ты ідзеш за кульгавым, тым хутчэй ён аддаляецца. Пагоня за Пылавым чалавекам – занятак небяспечны. Ты і сам не заўважыш, як апынешся ў далёкім і чужым месцы, пасярод пустога поля. Ты амаль дагоніш Пылавога чалавека, а ён возьме ды рассыплецца тонкім шэрым пылам на прыдарожную траву. Навокал пацямнее, і ў жнівеньскім небе пачнуць загарацца вялікія зоры.

      Шэры мутант

      Ён жыў на вуліцы Камуністычнай. Там і працаваў у майстэрні па вырабе надмагільных плітаў. Тамака і піў таннае віно – чарніла, чарлік, чарльстон. Ад таго чарліка розум яго каламуціўся, свядомасць мутнела і ўвесь арганізм муціраваў. Дзякуючы чарнілу супрацоўнік майстэрні па вырабе надмагільнай прыгажосці ператварыўся ў Шэрага мутанта. Метамарфозу ўсе заўважылі толькі тады, калі на чорнай гранітнай пліце замест генерала ў фуражцы з’явілася выява вінтарогай кошкі. Шэрага мутанта падманам завабілі ў вар’ятню і там зачынілі. Мутант асабліва і не наракаў на лёс. Ён скарыўся, піў лекі і маляваў крылатых зебраў ды паласатых кенгуру. За добрыя паводзіны і ўсмешлівую ціхмянасць Шэрага мутанта выпусцілі на волю. Вольнае паветра ён адразу змяшаў з чарльстонам, трапіў у доўгатэрміновы запой, з якога выбраўся наўпрост


Скачать книгу
Яндекс.Метрика