Эротические рассказы

Казкі для дарослых (зборнік). Адам ГлобусЧитать онлайн книгу.

Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
пайшлі да свайго дзядзкі, які працаваў у судзе. Яны спадзяваліся, што суддзя дапаможа знайсці праўду. Той сказаў, што сыны павінны раскапаць бацькаву магілу, дастаць з труны нябожчыка і біць яго палкамі па галаве, ажно пакуль не скажа праўды. Двое сыноў – старэйшы і малодшы – узялі рыдлёўкі і пайшлі на могілкі, а сярэдні сын схапіў стрэльбу, пераняў іх на паўдарозе і сказаў, што не дазволіць здзеквацца з бацькі. З рыдлёўкамі і стрэльбаю мужчыны вярнуліся да суддзі. Той сказаў, што праўдзівы сын – сярэдні брат, бо ён пачуў голас крыві бацькі свайго і не дазволіў здзекавацца з нябожчыка.

      Лузер і Флудзер

      «Упс?» – гукнуў Флудзер Лузеру. «Паехалі! Паімчалі! Паляцелі!» – адгукнуўся Лузер Флудзеру. «Важнай праблемаю сУчаснасці з’яўляецца змена культурнай парадыгмы, непазбежнасць якой стала відавочнай у апошнія дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя і першыя гады трэцяга тысячагоддзя!» – заляпіў Лузер. «Клас! Джаз! Час!» – ухваліў Флудзер Лузераву залепу. «Ужо ў найбліжэйшы час варта чакаць, што замест постмадэрнісцкага героя з’явіцца Новы герой (Новы Зігфрыд! Новая Фрыда! Новае Зігфрыдо!), здольны вывесці фрыгіднага чытачачалавека-сУчасніка з сённяшніх прыцемкаў духоўнасці на светлы прастор здзяйсняльнага дзеяння!» – прарочыў Лузер. «Геніяльна! Гендарна! Грандыёзна!» – зацаніў Флудзер Лузерава прароцтва. «Дзякі! Да новых сустрэч у нетрах эфіру!» – напісаў Лузер Флудзеру і вымкнуў айфон.

      Пяць ложкаў з аргазмам

      Няшчасце не мае асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для няшчасця і асобны погляд на само няшчасце… Як той казаў. Адзін з нас мерае няшчасце лыжкамі заціркі, другі мерае яго бочкамі лайна і цыстэрнамі нафты, трэці – гектарамі зямлі і кіламетрамі ўзарванай чыгункі. Добра, калі тваё няшчасце змяшчаецца ў напарстак, і кепска, калі глабальны фінансавы крызіс ты ўспрымаеш за асабістую драму… Леапольд перажываў няшчасці лёгка, бо ягоная светлая галава была заўжды занятая пошукамі шчасця. Сваё шчасце ён мераў не кіламетрамі, не бочкамі і лыжкамі, а ложкамі. Ложкаў было пяць: дома, на працы, у студыі, на лецішчы і ў Вільні. Усе пяць ложкаў Леапольд любіў і трымаў у чысціні. Ну, скажы ты, якая жанчына пагодзіцца легчы ў неахайны ложак?! Мо якая дурніца і пагадзілася б легчы на брудную прасціну, мо нейкая прасталытка і без прасціны, а стоячы на прыступках у запляваным пад’ездзе пагадзілася б перапіхнуцца з Леапольдам. Дык жа ён з такімі просталядзямі справы не вёў. Хіба ж гэта шчасце – маркітавацца ў чужым брудзе і ў чужынскай гразі? Свой свежазапраўлены ложак са сваёю чыстацелай жанчынаю – такім бачыў сваё шчасце Леапольд. І бачыў яго амаль кожны божы дзень. Але шчасце зусім і не шчасце, калі табе добра, а некаму кепска. А калі кепска тваёй чыстацелай жанчыне, гэта ўжо амаль няшчасце. Таму Леапольд рабіў усё патрэбнае і заўжды кантраляваў, каб ягоная жанчына атрымлівала аргазм. Яна атрымлівала аргазм і выгуквала даўжэзнае «а». Жанчына выгуквала «а», і Леапольд следам выгукваў даўжэзна-даўжэзнае «а», і, такім чынам, ён рабіўся шчаслівейшым


Скачать книгу
Яндекс.Метрика