Эротические рассказы

Крутагорскія казкі. Адам ГлобусЧитать онлайн книгу.

Крутагорскія казкі - Адам Глобус


Скачать книгу
енкаў i спрабаваў злавiць Рыжага, але кот уцёк. Ён не наталiўся адным забойствам, ён прабраўся ў кватэру iлжывай каханкi i перагрыз ёй белае горла. На гэтым кату можна было б спынiцца, але ён не спынiўся. Ён разгульваў у свеце жывых i назiраў, як мужчыну арыштавалi i абвiнавацiлi ў падвоеным забойстве, як суд прызнаў яго вiнаватым у жорсткiм злачынстве. Толькi калi мужчыну пакаралi смерцю, Рыжы кот вярнуўся на сметнiк, залез у каробку з-пад ботаў i салодка заснуў з пачуццём выкананага абавязку.

      9. Белая гарэлка

      Каiнт прапанаваў Абелю выпiць белай гарэлкi. Той спытаўся пра закуску. Акрамя чорнага хлеба, у Каiнта нiчога не знайшлося. Абель схадзiў дахаты i прынёс талерку з насмажанай баранiнай. Выпiлi яны i закусiлi. П’яны Каiнт абразiў сабутэльнiка, назваў яго лайдаком. Той запатрабаваў неадкладных прабачэнняў. Каiнт адмовiўся выбачацца. Тады Абель наляцеў на Каiнта i адкусiў яму нос. Акрываўлены Каiнт ударыў Абеля ў скронь; костка трэснула, i чалавек сканаў. На судзе Каiнт не прызнаў сябе злачынцам. Бязносы сказаў, што ва ўсiм вiнаватая гарэлка.

      10. Сiняя бездань

      Ты – стварэнне з роду разважлiвых – заснуў i прачнуўся, каб iзноў паспрабаваць заснуць. Сон абгарнуў цябе – сына тых, хто сыходзiць з жыцця. Свядомасць захавала яснасць… І спусцiўся ты да пачатку свайго, у Сiнюю бездань. Плоць твая была падобная да густой вады i плыла ў вадзе, але дыхаць табе было лёгка. Дыхаў ты блакiтнай вадою, як празрыстым паветрам. І дзiвiўся, i разумеў: улада – туман, любоў i захапленнi – кiрмашовыя госцi, а ўсё навокал рухомае i пазбаўленае сутнасцi, i не трэба табе iмкнуцца да пазбаўленага сутнасцi… Блакiтныя рыбiны праплывалi каля цябе, блакiтныя змеi з белымi iкламi глядзелi на цябе круглымi вачыма, блакiтная трава хiсталася пад тваiмi нагамi… І быў ты духам Сiняй безданi. А выплываннепрачынанне тваё было напоўнена невытлумачальнымi страхамi, якiя давялося змываць з сябе ледзяною вадою ў рэальнасцi.

      11. Мацiцовы свет

      Ён моцна любiў яе, а яна дужа кахала яго. Яны пражылi доўга-доўга i шчаслiва-шчаслiва. Яны памерлi ў адзiн дзень i перайшлi ў Мацiцовы свет, дзе працягваюць бясконца любошчыцца.

      12. Жывое фота

      Жанчына сфатаграфавала сотавым тэлефонам свайго аголенага каханка i пайшла чытаць лекцыю ў Акадэмiю мастацтваў. У час лекцыi з сотавага тэлефона выкладчыцы вылез голы мужчына. На вачах у знямелай аўдыторыi ён пазяхнуў, салодка пацягнуўся i выйшаў на калiдор.

      13. Зiгфрыд i Маца

      Зiгфрыд падсунуўся да Мацы. Яна зiрнула на Зiгфрыда. «Шматабяцальна!» – мiльганула ў таго. Зiгфрыд памацаў Мацу. Тая палымяна зiркнула на Зiгфрыда. На што той сказаў: «Ты мяне позiркам не адсоўвай, у мяне не такi доўгi чэлес!»

      14. Ёмка i Ямка

      Ёмка любiў Ямку, а Ямка кахала Ёмку. «Табе не ёмка?» – запытала Ямка ў Ёмкi. «Мне заўжды ёмка, калi я ў тваёй ямцы!» – адказаў Ёмка. Абаiм зрабiлася шчэ ямчэй.

      15. Гута i Густ

      У ложку ляжалi Гута i Густ. «Люблю!» – Густ пацалаваў Гуту. «Не веру!» – прашаптала Гута i прытулiлася да Густа. «Люблю цябе ўсё больш i больш!» – Густ абняў сваю Гуту.

      «Не


Скачать книгу
Яндекс.Метрика