Эротические рассказы

Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам ГлобусЧитать онлайн книгу.

Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
Мяне аж у пот кiнула, ну так непрыемна, што проста жах. Ішоў з дзяўчынаю ў тэатр, а трапiў ў клуб вайсковае часткi. Мне захацелася выпiць, але як падумаў, што ў буфеце поўна смярдзючых вайскоўцаў, так адразу i перахацелася. Я павёў Вольгу ўздоўж сцяны, а сам усё за дзверы торгаў. У мяне новая iдэя з’явiлася: зайсцi ў якую ложу. Хоць тут пашанцавала. У адну з ложаў мы ўсё ж патрапiлi i селi ў досыць зручныя фатэлi. І мне зрабiлася добра, хвiлiнаў пятнаццаць у мяне быў цудоўны настрой, бо, па-першае, я пазбавiўся ад радасцi бачыць савецкае войска, а па-другое, я трымаў за руку Вольгу. Як вёў яе ўздоўж сцяны, так руку яе i не выпусцiў, i яна не забiрала.

      I мы сядзелi ў мяккiх фатэлях i глядзелi на чырвоную заслону. Пакуль яе не паднялi, я быў самы шчаслiвы чалавек, прынамсi, у мiнскiм Тэатры юнага гледача. Але заслону паднялi. I калi ў цябе з’явiцца жаданне сапсаваць каму-небудзь настрой, дык падары яму квiток на спектакль «Салдаты». А змест п’ескi я табе перакажу.

      Тры салдаты сядзяць i гавораць. З iх размоваў можна даведацца, што яны i не салдаты зусiм, а салдацкiя душы, хоць з выгляду яны ўсе шмэндрыкi-акторы, якiх пераапранулi ў форму, толькi форма на iх сядзiць па-дурному, бо яна ўся новенькая, толькi што з фабрыкi цi ад тэатральнага краўца, цяжка ў такiх выпадках быць дакладным. Гузiкi на салдатах-душах-акторах блiшчаць, папругi i боты парыпваюць, а медалi пазвоньваюць. А яны па чарзе ўстаюць i прагульваюцца па сцэне, як iндыкi на падворку ў гаспадынi, у якой я жыў, калi бульбу капаў. Прагульваюцца салдаты i ўспамiнаюць, хто як жыў, каго кахаў i дзе вучыўся да войска. І адзiн з гэтых бутафорскiх салдатаў савецкага войска, вядома, грузiн, другi – рускi, ён жа i беларус (у аўтара не праяснена, ён з нейкага памежнага мястэчка, здаецца, з Мсцiслава, i ўвесь час блытаецца, цi то кажа «ў нас рускiх», цi «а на Беларусi»), карацей, другi – савецкi чалавек без нацыянальнасцi, якi, мiж iншым, вельмi любiць мацi; а трэцi, як можна здагадацца, – хахол. Потым да iх яшчэ падыдзе чацвёрты, ён, як высветлiцца, камандзiр танка i памёр у шпiталi, таму ягоная душа i спазнiлася да пачатку спектакля. І так хвiлiнаў дваццаць пяць яны разважалi, прахаджвалiся i пакурвалi. Натуральна, палiлi на сцэне, i дым цягнула ў залю, дзе сядзелi самыя сапраўдныя салдаты, якiм захацелася курыць. Яны i ўставаць пачалi, i ў прыбiральню сыходзiць, яны ўсе сышлi б, каб афiцэр не стаў на выхадзе i не пачаў сiпець. А я таксама збегаў пакурыць. А калi вярнуўся, на сцэне ўжо стаяла жанчына, як вынiкла з размоваў – мацi камандзiра, душа якога спазнiлася на пачатак.

      Мацi сказала салдатам-душам, што яна ганарыцца iмi, бо яны героi. Здохнуць можна ад гэтага пафасу, ну, проста седзячы ў тэатральным фатэлi ўтрупянець i кончыцца, а не згарэць у танку, як выдуманыя драматургам салдаты. Гэта таксама я дазнаўся з гаварыльнi. А згарэлi яны ў танку, бо танк перакулiўся, бо iшоў ён па горнай дарозе, а на дарогу выбегла дзяўчынка, а камандзiр узяў на сябе ўсю адказнасць, дзяўчынка засталася цэлая, а вось танк упаў са стромы на камянi, разбiўся i ў дадатак згарэў, толькi камандзiр паспеў вылезцi з ахопленай полымем баявой машыны, i яму яшчэ давялося пакутаваць i памiраць у шпiталi, дзе ў камандзiра паспела закахацца медсястра, якая, калi


Скачать книгу
Яндекс.Метрика