Эротические рассказы

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько


Скачать книгу
як выжымак з хронікі падзей, як самой хронікі. Гэта і вымушае мяне сёння яшчэ больш адыходзіць ад той хронікі і стрэлачнікаў, таму што справа зусім не ў іх. Яны толькі выканаўцы. А кіруе імі паляванне, адно з самых старадаўніх рамёстваў на свеце.

      Такім чынам – Пракуратар. Пракуратар, таму што будзе яшчэ і Куратар. Хай яны так і ідуць у адной звязцы і з вялікай літары. Дзве асобы, дзве постаці адной з’явы. Тое, што ён вялікі дэмакрат і не менш вялікі эстэт, змагар за галоснасць і перабудову, вынікала з яго выступлення. Ён з першых слоў абвінаваціў залу ў невыкананні прынцыпу дэмакратычнасці: адвыклі чуць і слухаць адваротны бок. Гэта сапраўды было, і не варта гэта адмаўляць, адмаўляць тым больш памятаючы, як самі пракуратары, авангард наш, пільна прыслухоўваліся да гэтай пары да слоў, плачу і енку таго ж адваротнага боку. А да ўсяго ж слухаць дэмагогію на самай справе было брыдка. З яго слоў вынікала: не сунь, маўляў, носа не ў сваё проса, ахвярамі сталінізму займаецца той, каму трэба займацца. Зноў жа яны, авангард. У рэспубліцы створана спецыяльная камісія на чале з Цэнтральным камітэтам партыі. I не трэба нам аніякай грамадскасці і мартыралога. Трэба вучыцца слухаць адваротны бок. Пракуратарскае слухаць было тоесна: будзьце ласкавы слухацца.

      Другое, тое, што Пракуратар яшчэ і эстэт, высветлілася з кароткай рэплікі ў адказ яму рэжысёра тэлебачання. Вялікі дэмакрат і змагар за галоснасць, перабудову і плюралізм, як прагучала, арыштаваў, забараніў паказваць з экранаў тэлебачання яе фільм аб ахвярах сталінізму, людзях, расстраляных у 1937–1939 гадах на ўскраіне Мінска, у Курапатах, злачынстве сталінскай адміністрацыі, якое было выкрыта іменна грамадскасцю, абнародавана кандыдатам гістарычных навук Зянонам Пазняком. Грамадскасць і настояла, прымусіла пракуратуру ўзбудзіць крымінальную справу, правесці следства. А ў той дзень у Красным касцёле з вуснаў Пракуратара, з яго заключэння на тэлефільм: чэрапы на экране тэлевізара – гэта зусім-зусім не эстэтычна, трэба ашчаджаць пачуцці народа.

      Вось так, калі бацька ўсіх народаў вывеў на паляванне за чалавекам сваю стальную раць, таксама, пэўна, ашчаджалі пачуцці свае і народа, стралялі больш у патыліцу, каб не зазірнуць адно аднаму ў вочы. I той ашчаднасцю давялі народ да такога вандалізму, пра які сёння невыносна і гаварыць: вечарам быў стрэл у патыліцу, а ноччу мясцовыя падлеткі павыцягвалі забітых з ям, пасадзілі іх пад хвоі, сунулі ў зубы па цыгарцы, далі ў рукі гэтага што-небудзь больш жудаснае і жахлівае. I, ох, ці не прэлюдыя да газеты. Гэта – з таго ж артыкула Зянона Пазняка. Ці ёсць на свеце пасля нашых сённяшніх дзён?

      Наступны, хто паказаў свой твар, зняў маску, быў чалавек, шмат каму ў зале знаёмы, амаль што свой, некалі перакідваўся ў шахматы з самім Аркадзем Куляшовым – паэтам, лаўрэатам, дэпутатам, сябрам Аляксандра Твардоўскага. Куратар, адзін з куратараў, несуноў культуры ў масы. Куратарскае крэсла яго на той момант было не вельмі трывалым: ва ўстанове, да якой ён належаў, ішло скарачэнне штатаў.


Скачать книгу
Яндекс.Метрика